Віктар Бабарыка ў Магілёве — аб тым, што трэба змяняць у першую чаргу

«Будзе ў нас незалежнасьць — будуць і сімвалы, і мова», — цытата можа быць недакладнай, але гэтыя словы належаць Васілю Быкаву, якога я лічу гонарам нацыі. А што пагражае нашай незалежнасці? Эканамічная сітуацыя. «Давайце адыдзем ад прорвы страты незалежнасці!» — адзначыў Віктар Бабарыка на сустрэчы ў Магілёве падчас рэгіянальнага тура. Чытайце асноўныя тэзісы выступлення.

blank

Аб двух кроках да эфектыўнага развіцця Магілёўскай вобласці

Так атрымалася, што Магілёўская вобласць — адзін з самых эканамічна адсталых рэгіёнаў краіны. Ёсць два асноўныя крокі, якія дапамогуць гэта выправіць.

Першы: у рэгіёны трэба перадаць максімальна магчымыя паўнамоцтвы па кіраванні. Да якога ўзроўню? Мэры гарадоў і ўсе чыноўнікі папярэдніх ступеняў павінны выбірацца на месцах.

Другі: бюджэты развіцця рэгіёну не павінны цалкам размяркоўвацца з цэнтра. Рэгіянальнае развіццё трэба падмацоўваць не толькі перадачай паўнамоцтваў, але і фінансаваннем. А гэта лепш за ўсё рабіць паводле прынцыпу матывацыі: чым лепш працуе рэгіён, тым больш магчымасцяў у яго павінна быць. Калі рэгіён зарабляе больш, чым планаваў, то гэтыя грошы павінны заставацца ў яго.

Аб пазітыве за апошнія 26 гадоў

Першыя, умоўна, 10 гадоў, у эканоміцы быў выкарыстаны добры інэрцыйны мэханізм, назапашаны савецкай прамысловасцю. У нас не здарылася таго шоку, які адбыўся ў большай частцы постсавецкіх рэспублік.

Быў абраны прэзідэнт, які бараніў інтарэсы народа. Гэта добра, але праз 26 гадоў (ім) вымаўленыя іншыя словы: «Забылі, як былы прэзідэнт Карымаў ў Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? […] Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам — некаторыя. Ну так мы нагадаем!».

І як адбылося, што з народу мы сталі «народцам»? ..

Шмат што з першых дзесяці гадоў было правільным. Але рэшта была катастрофай.

Аб тым, што трэба выправіць у першую чаргу

Не я сказаў, што ў нас (у вёсках) шматлікія сем’і не могуць карміць дзяцей абедамі, таму, нягледзячы на COVID-19, вымушаныя адпускаць ў школы, каб дзяржава карміла іх там. З майго пункту гледжання, гэта дзікая сістэма, калі пасля 26 гадоў сям’я не можа пракарміць сваё дзіця. У чым яе няправільнасць?

  1. Адзінаначалле. У аснове (цяперашняй сістэмы — заўв.) ляжыць поўнае адзінаначалле, а сістэма падзелу ўладаў адрынутая. Але свет даказаў, што падзел уладаў больш эфектыўны, чым цэнтралізаванае кіраванне.
  2. Нязменнасць улады. У людзей павінна быць права ацэньваць вынікі (працы ўладаў — заўв.) за нейкі вымяральны перыяд, і пры нездаволенасці імі — мяняць (уладу — заўв.). У нас жа адмена змяняльнасці ўлады хоць бы праз кожныя два тэрміны прыводзіць да немагчымасці выправіць памылкі. Яны доўжацца і доўжацца — закон эвалюцыі спынены.
  3. Няправільная структура эканомікі. Прапорцыя (формаў уласнасці) павінна складаць 70/30 на карысць прыватнага капіталу. У нас зваротная сітуацыя, але мы паўтараем адно і тое ж: «Калі запалохаць кіраўнікоў, то яны будуць працаваць лепш». Не будуць! Гэта відаць і па рабаўладальніцкім ладзе, і па эпосе капіталізму: людзей трэба матываваць, а не палохаць.

blank

Аб тым, як рэфармаваць любую галіну эканомікі

Дасылаем нашых спецыялістаў, каб вывучыць досвед краіны, якая дамаглася поспеху ў гэтай сферы, глядзім, што з гэтага дастасавальна у нас, ацэньваем рынкі збыту, складаем дарожную карту, выконваем.

Але досвед іншых краін пераносім пры ўмовах: а) адаптацыі; б) ацэнкі таго, каму патрэбны наш тавар. У нас ёсць найноўшы цэлюлозна-папяровы камбінат, на якім агульная магутнасць вытворчасці нашмат перавышае мэтазгодную. І пастаянныя выдаткі на абсталяванне робяць прадукцыю «залатой».

blank blank blank

Вы можаце паглядзець запіс стрыму з сустрэчы па спасылцы, а таксама прачытаць, як праходзілі сустрэчы ў Гомелі, Віцебску, Брэсце і Гродне.

Поўны запіс стрыму:

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu