Частыя пытанні
Частыя пытанні
Ён патрэбны для прыняцця рашэння аб абмежаванні тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, падзеле галін улады (судовая, выканаўчая, заканадаўчая), абмежаванні паўнамоцтваў прэзідэнта.
Новая Канстытуцыя патрэбная нам як мага хутчэй, а падрыхтоўка да Рэфэрэндуму — працяглы працэс. Таму важна пачаць яго ўжо цяпер. Мы мяркуем, што гэта найлепшы час для выканання перадвыбарчых абяцанняў.
У бягучы момант мы не можам агучыць дакладную фармулёўку, яна будзе канчаткова вызначаная сходам сяброў ініцыятыўнай групы. Вельмі важна, каб фармулёўка пытання, у аснове якога будзе ляжаць вяртанне да Канстытуцыі 1994 года, была максімальна выразнай і простай.
Над Канстытуцыя 1994 працавала каманда кваліфікаваных спецыялістаў, быў улічаны сусветны досвед стварэння падобных дакументаў і нашыя нацыянальныя адметнасці. Ні ў каго не выклікае сумненняў законнасць і абгрунтаванасць гэтай Канстытуцыі, згодна з якой калісьці прайшлі свабодныя і справядлівыя выбары.
Па-першае, няма гарантыі, што на момант правядзення Рэферэндуму ў Беларусі будзе прэзідэнт, у якога за спінай ужо маецца прэзідэнцкі тэрмін. Па-другое, без унясення ў Канстытуцыю спецыяльнага пункта для “абнулення”, для яго няма ніякіх юрыдычных падставаў.
У Канстытуцыі 1994 года беларуская мова зацверджаная ў статусе дзяржаўнай. Тым не менш, там жа замацаванае “забеспячэнне права на выкарыстанне рускай мовы для міжнацыянальных зносін”. Паколькі моўнае пытанне вельмі важнае, яно можа быць вынесенае на абмеркаванне ініцыятыўнай групы і асобна ўлічанае пры фармуляванні пытання для рэферэндуму.
Ёсць розныя меркаванні. Мы маем знайсці кампраміс. Паколькі найбольш верагоднай перашкодай для правядзення Рэферэндуму з’яўляецца экспертыза Міністэрства юстыцыі, мы павінны стварыць максімальна простую і дакладную фармулёўку.
Рашэнне наконт гэтага будзе прынятае на сходзе ініцыятыўнай групы. Але мы зноў звяртаем вашую ўвагу, што чым прасцейшая і карацейшая фармулёўка пытання, тым менш магчымасцяў адмовіць нам у рэгістрацыі ініцыятывы.
Мы не можам з пэўнасцю даць адказ. Але нашая каманда перакананая, што гэты шанец нашмат вышэйшы, чым імавернасць збору 100 тысяч подпісаў падчас пандэміі. Бо ў вас атрымалася сабраць 434985 подпісаў толькі за аднаго з кандыдатаў!
Недастатковая колькасць подпісаў, недакладная або некарэктная фармулёўка пытання, якое выносіцца на Рэферэндум.
У нас у запасе ёсць некалькі ідэяў юрыдычна законных пераменаў у краіне. Але Рэферэндум неабходна правесці ў любым выпадку, калі не цяпер, то пазней.
Безумоўна, так.
Тыя ж, што і пры зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты. Асноўная задача — збіраць подпісы і завяраць лісты.
На жаль, не. Але ў нас ёсць ідэі наконт таго, як яны змогуць дапамагчы нам дыстанцыйна.
У фармулёўцы вашага пытання ўжо схаваны адказ: ПАВІНЕН зацвердзіць. Калі мы сабралі подпісы і ЦВК іх зацвердзіла, кіраўнік дзяржавы АБАВЯЗАНЫ выдаць указ аб правядзенні Рэферэндуму у двухмесячны тэрмін.