Умовы знаходжання Віктара Дзмітрыевіча ў калоніі пагаршаюцца. Пра гэта расказаў адвакат Яўген Пыльчанка.
Раней мы паведамлялі, што ў памяшканні пякарні, дзе працуе Віктар Бабарыка, высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя. Нягледзячы на зварот абароны, праблема не вырашаная, што азначае захаванне неадэкватных для здароўя чалавека ўмоў.
Цяпер ужо стала вядома, што Віктару Дзмітрыевічу забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных дзесяціхвілінных перапынкаў.
Такая забарона відочна выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб, не заснаваная на праве і стварае ўмовы для пагаршэння самаадчування. Гэта зусім непрымальна.
Таксама за мінулы тыдзень не перадалі ніводнага ліста. Нягледзячы на ўсё гэта Віктар Дзмітрыевіч перадае ўсім прывітанне, чакае лістоў і будзе рады ўсім адказаць.