Агульныя прынцыпы кампаніі

Мы будзем заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 жніўня 2020 года і галасаваць.

Мы вызвалім палітычных і эканамічных зняволеных, забяспечым права на перагляд справаў у незалежных і сумленных судах.

Мы правядзём паўторныя сумленныя выбары пасля 9 жніўня 2020 года.

Мы будзем інфармаваць выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі.

Мы будзем заклікаць удзельнічаць у ініцыятывах за сумленныя выбары: «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» ды інш., станавіцца назіральнікамі. Заклікаць у момант галасавання выкарыстоўваць механізмамі, якія будуць прапанаваныя для фіксацыі свайго голасу і яўкі.