Як у сям’і Бабарыкі з’явіліся чатырохногія ўлюбёнцы? Што яны згрызлі, пакуль раслі? Што любяць рабіць? Расказваем і паказваем, як ужо амаль паўтара гады два сабакі і котка бавяць час без сваіх гаспадароў.
У сям’і Бабарыкі два сабакі – Моніка (ёй амаль 7 гадоў) і кудлаты Сэм – яму ўсяго два гады. Абодвух сабакаў сям’я Бабарыкі прывяла ў дом літаральна з вуліцы.
Моніку (якую пераважна клічуць проста Моней) прывезла дахаты яшчэ Марына Юр’еўна – мужа Віктара Дзмітрыевіча. Яна заўважыла дварняка, які самотна гуляе па раёне, і пасадзіла ў машыну.
З малым Сэмам адбылася больш цікавая гісторыя. Эдуард і Віктар сядзелі каля рэчкі. Недалёка стаялі смеццевыя бакі. Эдзік выпадкова заўважыў рух каля іх – нейкі камячок зашастаў каля кантэйнераў. Згаладаўшыся, шчанюк рушыў на пах смецця і набрыў на людзей, якія сталі яму самымі блізкімі. Сабака атрымаў мянушку Сэм – у гонар лепшага сябра Фрода Бэгінса з сагі «Уладар кольцаў». Экранізацыі Толкіна –– улюбёныя фільмы сям’і Бабарыкі.
Спачатку Моніка і Сэм паводзілі сябе вельмі дрэнна. Для выхавання запрашалі кінолагаў. Спробы дрэсіраваць Моню вялікім поспехам не завершыліся. Спецыялісты ахрысцілі сабаку зласліва-баязлівай і пайшлі ні з чым. З гадамі Моніка стала спакайнейшай.
Заняткі з Сэмам, наадварот, ішлі як па масле. За дадатковы ласунак шчанюк быў гатовы выканаць любую каманду. Эдуард нават неяк жартаваў, маўляў, за ежу кудлаты падапечны і загаварыць зможа. Еў маленькі Сэм практычна ўсё –– нават яблыкі і грушы. У выніку Сэм гэтак і не загаварыў, затое стаў слухмяным і больш пераборлівым у ежы.
Апошняе прыйшло да сабакі не адразу: правяраючы крэпасць зубоў Сэм прывёў у непрыдатнасць шмат мэблі і правадоў у хаце. Аднойчы ноччу Віктар Дзмітрыевіч прачнуўся з-за дзіўных гукаў у калідоры. Сабака нешта грыз. Гаспадар выбег у калідор, але дзейнічаць было позна: сабака ўжо паспеў адгрызці кавалак прыступкі на другі паверх.
Моніка жыве ў сям’і Бабарыкі ўжо сёмы год. Яна не губляе былой актыўнасці і запалу: пагоня за кінутай палкай дагэтуль застаецца ўлюбёным заняткам сабакі.
Карыстаючыся старшынствам і аўтарытэтам, яна дазваляе сабе строіць спакайнейшага і ціхага Сэма. Менавіта Моніка з’яўляецца завадатарам ва ўсіх выхадках чатырохногіх. Моня вучыць Сэма лавіць насякомых –– каля кветак могуць стаяць удвух, «пстрыкаць» і выплёўваць.
Яшчэ адна забаўка. Усеўшыся ўздоўж плота, сябры не супраць аббрахаць ідучых міма людзей, машыны і раварыстаў.
Любяць сабакі гуляць у лесе: раніцай пад наглядам або самастойна праз знойдзеныя ў плоце шчыліны. Тут для іх поўны раздолле: можна як след выкачацца ў брудзе, пабегаць уздоўж рэчкі і выкапаць з-пад зямлі парачку кратоў, якія выпадкам зазяваліся.
А яшчэ ў сям’і ёсць котка Соня. Яе белым кацянём нашлі ў Віцебскай вобласці, калі былі праездам.
Як Моніка і Сэм паводзяць сябе пасля затрымання гаспадароў?
Арышт гаспадароў надоўга адбіўся ў памяці чатырохногіх. Пасля першых ператрусаў сабакі знаходзіліся ў прыгнечаным стане. Цяпер яны ўжо крыху прывыклі да новай рэальнасці.
Праўда, рэгулярна чатырохногіх сяброў заўважаюць ў цішыні каля рэчкі –– улюбёнага месца Віктара Дзмітрыевіча, дзе ён разам з Монікай і Сэмам сядзелі разам да цемры.
Сабакі часта моўчкі сядзяць і глядзяць удалячынь, нешта ўспамінаючы. Часта знаходзяць іх там людзі, якія наглядаюць за гадаванцамі Бабарыкамі. Да любага месца сабакі ўцякаюць праз шчыліну ў плоце…
Віктар Бабарыка ў дакументальным фільме расказваў, як у яго сям’і з’явіліся Сэм і Моніка…
Дарэчы, вы можаце спампаваць і надрукаваць фатаграфіі кудлатых сяброў Віктара і Эдуарда Бабарыкі і адправіць ім паштоўку.