«Добры дзень, дарагія сябры!

Сёння адбылося пасяджэнне ЦВК з нагоды нашага звароту.

Мы дзякуем ЦВК за магчымасць асабіста прысутнічаць на дадзеным мерапрыемстве і за думкі, выказаныя падчас абмеркавання нашага звароту.

Вельмі важна было атрымаць пазіцыю ЦВК па пытаннях, выкладзеных у нашых дакументах для карэкціроўкі далейшых дзеянняў.

Высновы:

  1. Пры наяўнасці парушэнняў неабходна паведамляць пра іх з усімі дэталямі. У Дэкларацыі аб сумленных выбарах мы заклікалі ўсіх дзейнічаць публічна і адкрыта, паведамляць аб парушэннях і падтрымліваць адзін аднаго, не дапускаючы пераследаў. Калі парушэнне было — пра яго можна паведаміць. Ананімныя паведамленні абгрунтавана не будуць разглядацца ЦВК, але калі ў паведамленні будуць пазначаны дэталі правапарушэння, сведкі, дадзеныя падпісанта — безумоўна, яны павінны быць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам. Таксама любы грамадзянін мае права да здачы падпісных лістоў адклікаць свой подпіс, пададзены за вылучэнне любога кандыдата, без якіх-кольвек тлумачэнняў пра прычыны адклікання.
  2. Мы абавязкова скарыстаемся рэкамендацыяй звярнуцца ў тыя дзяржаўныя арганізацыі, дзе збіраліся подпісы членамі адной з ініцыятыўных груп, і ўпэўненыя, што высновы ЦВК пацвердзяцца, і ўсім кандыдатам у прэзідэнты будуць прадастаўлены роўныя магчымасці па зборы подпісаў.
  3. Асобныя пытанні, у тым ліку аб межах дапушчальных выказванняў у ходзе агітацыі, спадзяемся, будуць больш выразна растлумачаныя ў пісьмовым адказе ЦВК.

Усім дзякуй і зробім выбары сумленнымі!» — Віктар Бабарыка.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu