Дэкларацыя аб сумленных выбарах

Абнаўленне: 1 чэрвеня 2020 года Віктар Бабарыка падаў у Цэнтральную выбарчую камісію «Зварот аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах». Поўны тэкст звароту прыкладаем да Дэкларацыі ніжэй.

Я грамадзянін (грамадзянка) Рэспублікі Беларусь. І я сапраўды маю права выбіраць і быць выбраным (выбранай). І па Канстытуцыі, і па сумленні.

Сцвярджаць, што я за кагосьці прагаласую або не прагаласую, маю права толькі я. Я не хачу, каб у адносінах да майго магчымага выбару рабіліся заявы, якія дыскрымінуюць людзей па гендэрнай, нацыянальнай ці прафесійнай прыкмеце.

Я хачу і маю права на сумленныя выбары, свабодныя ад непрыстойных і правакацыйных паводзінаў.

Я магу і павінен (павінна) зрабіць усё, каб забяспечыць сваё права на выбар. Я не хачу, каб мяне прымушалі галасаваць або ставіць за кагосьці подпіс. Не хачу чуць абраз або пагроз у бок прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта і не хачу бачыць рэалізацыі гэтых пагроз, асабліва з дапамогай праваахоўных органаў. Я не хачу чуць галаслоўных абвінавачванняў прэтэндэнтаў у злачынствах або парушэннях: калі гэта праўда, я хачу, каб усе вядомыя факты аб правапарушэннях неадкладна перадаваліся ў праваахоўныя органы для распачынання крымінальных спраў або адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты.

Я ведаю, што мой абавязак перад грамадствам — паведамляць пра парушэнні права на сумленны выбар.

Я разумею сваю адказнасць і не дапушчу несумленных выбараў і незаконных паводзінаў ні ў дачыненні да сябе, ні ў дачыненні да сваіх сяброў, родных і знаёмых.

Я ведаю, што абавязак грамадства і мой асабісты абавязак — падтрымаць кожнага прыстойнага грамадзяніна або грамадзянку, якія сказалі праўду і сутыкнуліся з пераследам.

Кожны чалавек мае права на бяспеку і не павінен турбавацца за сваё жыццё або жыццё сваіх блізкіх пры рэалізацыі выбарчых правоў.

Што асабіста я магу і павінен (павінна) зрабіць?

Паведаміць

– калі маё кіраўніцтва прасіла мяне ў працоўны час пакінуць за кагосьці подпіс;
– пра любы факт прымусу (пагроза звальненнем, пазбаўленнем прэміі, дрэннай ацэнкай і да г.п.) з мэтай паўплываць на мае выбарчыя правы;
– пра любы факт подкупу (прапанова прэміі, павышэння, месца ў інтэрнаце і да г.п.) з мэтай паўплываць на мае выбарчыя правы;
– пра выпадкі скажэння дзяржаўнай статыстыкі, утойвання ад грамадства праўдзівых дадзеных пра сітуацыі, якія пагражаюць бяспецы, у тым ліку пра санітарную сітуацыю.

Дапамагчы сваімі дзеяннямі і часам

– падтрымаць подпісам на мой выбар усіх асоб, якія высоўваюцца ў кандыдаты ў Прэзідэнты;
– выступіць валанцёрам, каб сваімі ведамі і досведам дапамагчы тым кандыдатам, якім я хачу;
– пагадзіцца на вылучэнне або падтрымаць вылучэнне ў сябры участковых раённых выбарчых камісій самых паважаных членаў грамадства;
– удзельнічаць у сходах выбаршчыкаў, выказваць сваё меркаванне;
– пагадзіцца быць назіральнікам і пераканацца ў тым, што выбары сумленныя і законныя.

Дапамагчы сваімі рэсурсамі

– падтрымаць тых, хто зазнаў незаконны і несправядлівы пераслед або пазбаўлены здабытку;
– падтрымаць тых грамадзян, якія ахвяруюць свой час і рэсурсы для ажыццяўлення майго права на сумленны выбар.

Віктар Бабарыка просіць усіх патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты публічна выказаць сваю салідарнасць і далучыцца да агучаных прынцыпаў для арганізацыі сумленнай і свабоднай кампаніі.

Просім падтрымаць Дэкларацыю ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, а ў асаблівасці — членаў выбарчых камісій, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых.

заканадаўства ў сферы ўдзелу адміністрацыі арганізацый у зборы подпісаў, подкупу, прымусу выбаршчыкаў. Просім паведамляць пра ўсе такія факты! Як толькі мы атрымаем інфармацыю, мы дапоўнім свой зварот. Праўду казаць лёгка і прыемна: чым больш грамадзян раскажуць пра факты парушэння заканадаўства, тым чысцейшымі будуць выбары.

Мы заклікаем людзей, якіх прымушаюць ставіць подпісы, заяўляць аб правапарушэннях адкрыта. Калі вас звольняць або пазбавяць прэміі, мы будзем наладжваць юрыдычную, фінансавую і іншую падтрымку.

Намі будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія, прапанаваныя формы заяў аб парушэннях, арганізавана дапамога ў падачы заяў. Калі хтосьці з вас зведае пераслед, мы звяжам вас з тымі, хто можа дапамагчы. Заклікаем дапамагаць адно аднаму і не баяцца дзейнічаць законна.

Дадзеную Дэкларацыю мы дашлем ўсім СМІ з просьбай апублікаваць.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння выбарчага заканадаўства, у тым ліку выпадкі подкупу або ціску на выбаршчыкаў, удзел адміністрацыі прадпрыемстваў або выкарыстанне службовага становішча пры зборы подпісаў выбаршчыкаў, запоўніце прыкладзеную форму скаргі ў ЦВК з падрабязным апісаннем вядомага Вам парушэння і накіруйце яе па адрасе: вул. Савецкая 11, Мінск 220010.

Падзяліцца

Menu