Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым без уступлення ў законную сілу рашэння суда. Гэтае права гарантуе нам Канстытуцыя. Гэта называецца прэзумпцыя невінаватасці.
Мы лічым Віктара Бабарыку невінаватым. Але яшчэ больш непрымальнае рашэнне — гэта змяшчэнне яго пад варту. І мы будзем працягваць змагацца з гэтай мерай усімі законнымі спосабамі.
Таму 28 ліпеня а 16-й гадзіне мы ідзём падаваць хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве ў Следчае ўпраўленне КДБ па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 17. У ім мы просім змяніць Віктару Бабарыку меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на асабістае паручальніцтва.
Калі вы падтрымліваеце гэтае рашэнне, а таксама лічыце, што змяшчэнне Віктара Бабарыку ў следчы ізалятар з’яўляецца неабгрунтаваным, запоўніце хадайніцтва і адпраўце яго. Гэта вашае права як грамадзяніна.
Меркаванне, з якім трэба лічыцца.
Звярніце ўвагу, што падпісваючы дакумент, вы даяце пэўныя абавязацельствы. Яны апісаныя ў хадайніцтве.
Дарэчы, гатоўнасць яго падпісаць выказалі Святлана Алексіевіч і Уладзімір Цэслер.
Разам — мы пераможам.