Затрыманні

Штаб Віктара Бабарыкі атрымлівае інфармацыю аб затрыманых членах ініцыятыўных груп і іншых асобах ад сваякоў і сяброў затрыманых.  Мы будзем публікаваць атрыманую інфармацыю, у тым ліку інфармацыю аб парушэннях правоў грамадзян, як пры затрыманні, так і падчас утрымання пад вартай.

Святлана Купрэева ​​была затрыманая ў сябе дома раніцай у чацвер, 11 чэрвеня.  У кватэры ў прысутнасці 81-гадовай маці Святланы пачалі праводзіць ператрус, а саму Святлану, без рэчаў і зменнага адзення, павезлі работнікі ДФР.  Увечары сяброўцы Святланы паведамілі па тэлефоне, што Святлана затрыманая і будзе знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

На наступны дзень Купрэева ​​была дапытаная, але з СІЗА не вызваленая.  Па заканчэнні 72 гадзін яе таксама не выпусцілі, што можа азначаць толькі тое, што была прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.  Пры гэтым аб заключэнні пад варту ДФР не паведаміў ані маці, ані каму-небудзь з сяброў Купрэевай.  Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання.

Святлана Купрэева ​​ніколі не працавала ні ў «Белгазпрамбанку», ні ў кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары», «Кентаўр» і інш. З мэнэджарамі гэтых арганізацый Купрэева ​​сумеснай дзейнасцю не звязаная.  Затое Святлана Купрэева ​​з’яўляецца сябрам сям’і Віктара Бабарыкі, а таксама сябрам яго ініцыятыўнай групы, каардынатарам па адным з раёнаў г. Мінска.

У цяперашні час адвакату адмоўлена ў наведванні Купрэевай ў СІЗА КДБ «у сувязі з каранавірусам» (ужо каля трох месяцаў адвакатам адмаўляюць у наведванні кліентаў у СІЗА КДБ, спасылаючыся на прафілактычныя меры; гэтыя меры, аднак, не з’яўляюцца перашкодай для дачыненняў са зняволенымі ані для  следчых, ані для аператыўнікаў).

Скаргі аб незаконнасці і неабгрунтаванасці затрымання, пададзеныя Купрэевай і яе адвакатам, ва ўстаноўлены законам тэрмін не былі разгледжаныя.

На момант падрыхтоўкі гэтага прэс-рэлізу праводзіцца працэдура вопісу і арышту маёмасці, што знаходзіцца па месцы пражывання Святланы Купрэевай.

Святлана Купрэева з’яўляецца не адзінай затрыманай, па іншых выпадках інфармацыя будзе абнаўляцца на сайце. Заклікаем супрацоўнікаў следчых органаў строга прытрымлівацца нормаў угалоўна-працэсуальнага заканадаўства, а журналістаў і праваабаронцаў просім сачыць за развіццём падзей.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu