Сябры, мы з вамі сабралі рэкордную для альтэрнатыўных вылучэнцаў колькасць подпісаў — 285001. І гэта вельмі натхняе!

Дзякуй усім сябрам ініцыятыўнай групы: і тым, хто ўдзельнічаў у пікетах, хадзіў па кватэрах, і тым, хто збіраў подпісы сярод сваіх знаёмых. Без кожнага з вас сённяшняя лічба была б меншай.

Асобная падзяка 285 001 беларусу, якія паставілі свой подпіс за альтэрнатыву і веру ў нашы агульныя магчымасці.

Упэўненыя, нас будзе яшчэ больш. Мы працягваем апрацоўваць падпісныя лісты, якія паступаюць у штаб.

Да канца тыдня вы ўсё яшчэ можаце падпісацца, выкарыстоўваючы зручны для вас спосаб:

  1. Пакінуць заяўку на подпіс. З Вамі звяжуцца члены ініцыятыўнай групы і возьмуць подпіс. Калі ласка, у заяўцы ўказвайце адрас, па якім вас можна знайсці, нават калі ён не супадае з прапіскай.
  2. Прыехаць з пашпартам на адзін з пунктаў збору подпісаў. Паглядзець іх можна на тут. Карта пікетаў абнаўляецца штодня.

Здаваць запоўненыя падпісныя лісты члены ініцыятыўнай групы могуць тут.

ВАЖНА! Зрабіць гэта трэба да 14 чэрвеня. Мы хочам быць упэўненыя ў кожным подпісе і павінны праверыць іх перад падачай у ЦВК.

Яшчэ раз дзякуй вам! Прадуктыўнага і прыемнага тыдня!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu