23 мая ў Мінску па адрасе вул. Кастрычніцкая 16 (Ангар ОК16) з дзесяці раніцы пачалася выдача пасведчанняў, падпісных лістоў, дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны для сяброў ініцыятыўнай групы.

У матэрыялы ўдзельніка ініцыятыўнай групы №6 ўваходзяць:

  • Імянное пасведчанне ўдзельніка ініцыятыўнай групы;
  • Камплект з дзесяці падпісных лістоў для збору подпісаў;
  • Памятка па зборы подпісаў для сяброў ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты;
  • Біяграфія Віктара Бабарыкі;
  • Рэспіраторная маска і пальчаткі.

У першы дзень набор для сяброў ініцыятыўнай групы атрымалі 2320 чалавек!

Дзякуй нашым валанцёрам, дзякуючы іх каманднай працы няма вялікіх чэргаў і амаль заўсёды атрымліваецца выконваць неабходную дыстанцыю.

blank

Пасля першага дня працы супрацоўнікі інфацэнтра сабралі адказы на самыя частыя пытанні, з якімі можна азнаёміцца па спасылцы. Распрацаваная дадатковая інфармацыя аб каардынатарах ў Мінску, спіс месцаў, забароненых для збору подпісаў, узор запаўнення падпіснога ліста, біяграфія Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі і пусты бланк, які можна сцягнуць для раздрукоўкі, на выпадак, калі рэгіёнаў збору подпісаў акажацца больш за дзесяць.

Будзьце ўважлівыя да дакумента, у якім апісаныя выпадкі прызнання подпісаў несапраўднымі. Запомніце, што на адным падпісным лісце павінны быць подпісы жыхароў толькі аднаго раёна горада (напрыклад жыхары Першамайскага раёна г. Мінска). Калі ў горадзе (населеным пункце) няма раённага дзялення, то на адным падпісным лісце збіраюцца подпісы жыхароў толькі аднаго горада / населенага пункта.

Калі гэтая ўмова не будзе выкананае, ЦВК мае права прызнаць падпісны ліст несапраўдным.

Началось! В Минске стартовала выдача удостоверений участникам инициативной группы Началось! В Минске стартовала выдача удостоверений участникам инициативной группы

Рэгіянальныя ўдзельнікі групы, якія апынуцца 23 і 24 мая ў Мінску, могуць атрымаць пасведчанні і падпісныя лісты па адрасе: вул. Кастрычніцкая 16.

З 25 мая пункты выдачы пасведчанняў пачнуць працу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Час працы пункта выдачы ў Мінску: 23-27.05.20 (уключна) з 10-00 да 21-00.

Пры сабе абавязкова мець пашпарт.

Прыходзьце, разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu