Мы хочам напомніць, што Віктар Бабарыка ўжо 7 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА толькі таму, што дзеючая ўлада ўбачыла ў ім моцнага суперніка на прэзідэнцкіх выбарах. Усяго за месяц пасля аб’явы пра свае рашэнне стаць кандыдатам Віктар Бабарыка сабраў такую магутную і шырокую падтрымку сярод беларусаў, што стала відочным: яго знаходжанне на волі вядзе да непазбежнага і лагічнага завяршэння існуючага палітычнага ладу.

Рэйтынг Віктара Бабарыкі не падае, незалежна ад таго, колькі часу ён знаходзіцца пад вартай.

18 студзеня матэрыялы справы перададзены ў Генеральную пракуратуру. З моманту перадачы пракуратурай справы ў суд можа прайсці да двух месяцаў да першага пасяджэння. У любым выпадку гэты суд стане важнай падзеяй года. Мы патрабуем, каб ён быў адкрытым, з допускам незалежнай прэсы.

Беларусы бурна рэагавалі на зняволенне Бабарыкі пад варту, на адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам. Тысячы беларусаў віншавалі Віктара Бабарыку з днём народзінаў. Упэўненыя, дзясяткі тысяч зробяць яму падтрымку і ў гэты раз.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu