«Мы ператворым адміністрацыйныя справы для нас – у крымінальныя справы для іх», – гэта лозунг праекта 23-34.net, які запускае штаб Віктара Бабарыкі пры падтрымцы праваабарончага цэнтра «Вясна», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў, Каардынацыйнай Рады, ініцыятывы «Сумленныя Людзі» і платформы «Голас».

Чаму 23.34?

Кацярына Воўкава, спявачка, затрыманая і асуджаная па артыкуле 23.34: Тры месяцы таму я яшчэ не ведала, што такое 23.34. Сёння пра гэта ведае ўсё маё атачэнне. Усе мае сябры і сваякі.

blank

Улад Загарэй, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг РНПЦ, двойчы затрыманы і асуджаны па артыкуле 23.34: На судзе быў адзін сведка на 18 чалавек. Хлопцу, які сядзеў са мной, вынеслі вердыкт адразу ж, як па шаблоне. Нават без выдалення на абмеркаванне. Проста завучаныя 5 сутак.

Летам 2020 года лічбы 23.34 пазнала ўся Беларусь. Гэта нумар артыкула аб парушэнні парадку арганізацыі ці правядзенні масавых мерапрыемстваў. Тысячы беларусаў былі затрыманыя па гэтым артыкуле, збітыя, атрымалі штрафы і суткі. Затрыманні працягваюцца кожны дзень. Канвеер працуе без перыпынкаў з безназоўнымі сведкамі ў балаклавах, без адвакатаў і права на абарону. Па гэтым артыкуле судзяць усіх: журналістаў, урачоў, студэнтаў, пенсіянераў.

23.34 – гэта артыкул, якога ў новай Беларусі быць не павінна, таму што само ягонае існаванне парушае Канстытуцыю.

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, праваабаронца, сябра Каардынацыйнай Рады: Артыкулы 23.34, 23.4 і іншыя, якія былі масава скарыстаны апошнія некалькі месяцаў не трэба ніяк абгрунтоўваць. Гэта абвал судовай сістэмы, мы выдатна разумеем, што гэтыя артыкулы выкарыстоўваюцца як прылады ціску на грамадзянскіх актывістаў. Але цяпер гэта перайшло ўжо ўсе межы. Рахунак ідзе на 15 000 чалавек, затрыманых і асуджаных па гэтых артыкулах цягам 2 месяцаў. Але за кожным выпадкам стаіць жывы чалавек. Гэта рэальныя жыцці. Гэта катаванні. Тысячы чалавек прайшлі праз мэтанакіраваныя катаванні і пакуты. Гэта масавае ліхадзейства супраць чалавецтва.

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта, юрыст, праваабаронца: Праблема не толькі ў гэтым артыкуле, але і ў самым законе, які слушна было б назваць законам пра забарону на правядзенне масавых імпрэз, якая парушае права чалавека на выраз сваёй думкі, на саму думку. Ён парушае беларускую канстытуцыю і міжнародныя стандарты, якія наша краіна прыняла на сябе. Само па сабе гэта прыцягненне да адказнасці незаконнае, бо ўжываецца заканадаўства, якое не можа мець юрыдычнай сілы.

blank

Чым будзе займацца праект?

Мы будем собирать информацию об абсолютно всех нарушениях со стороны милиции, связанных с мирными акциями, начиная со старта предвыборной кампании: давление, насилие, пытки, незаконные задержания. Мы все запишем и сохраним!

Валдыс Фугаш, удзельнік каманды праваабарончай арганізацыі Human Constanta, удзельнік Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі 2020: Гэты праект – гэта добрая магчымасць ахапіць больш пацярпелых, чым атрымліваецца ў праваабарончых арганізацый, і мець больш поўную карціну раней, чым усе гэтыя справы справа стануць даступнымі шырокай грамадскасці.

Алесь Бяляцкі: Чаму важна, каб была такая прылада? Яна больш дэталёвая. Там ёсць пытанні «што было да суда, як прывезлі, што было потым».

Самі па сабе адміністрацыйныя пастановы захоўваюцца 2 гады. Праз 2 гады ўсе доказы адпраўляюцца ў макулатуру – усе імёны і прозвішчы суддзяў і сведкаў. Гэта важна захаваць для наступных разбораў. Гэта справа пра шлях да справядлівасці.

Як расказаць сваю гісторыю?

Мы просім кожнага пацярпелага беларуса падзяліцца інфармацыяй і зафіксаваць сваю гісторыю праз спецыяльную форму на сайце 23.34. Мы гарантуем поўную бяспеку асабістых звестак. Гэта досыць просты сайт з анкетай, дзе кожны чалавек можа падзяліцца інфармацыяй і дадатковымі дэталямі свайго затрымання і ўсяго што адбывалася папярэдне і пасля.

Праект 23.34 запіша ўсё: вас аштрафавалі, затрымалі, збілі, утрымлівалі ў РУУС, здзекаваліся, не пускалі адваката, пагражалі, прымушалі падпісваць нейкія дакументы – запаўняйце анкету.

Калі з вамі звярталіся мякка, але незаконна затрымалі, калі вас не затрымлівалі, а выклікалі па позве – запаўняйце анкету. Бо сам факт ціску ці абмежаванні на ўдзел у мірнай акцыі парушаюць Канстытуцыю.

Алег Гулак: Усе гутаркі пра тое, што дэманстранты дзеюнічаюць па-за прававым полем, прызначаныя для тых людзей, якія не ведаюць і не хочуць ведаць права. Кожны кваліфікаваны юрыст скажа, што такое заканадаўства нікчэмнае, таму што такія нормы не могуць быць прынятыя. Павінны быць нормы, якія дазволяць чалавеку публічнае выказваць сваю думку.

Пазіцыя праваабарончай супольнасці прынцыповая – тое, што мы бачым апошнія 2 месяцы – гэта зусім незаконныя дзеянні дзяржаўных органаў і сілавых структур, якія парушаюць правы свайго насельніцтва.

Якая мэта ў праекта?

Усе факты будуць правяраць праваабаронцы і юрысты і перадаваць у міжнародныя арганізацыі, а потым адбудуцца сумленныя і справядлівыя суды.

Максім Баграцоў, прадстаўнік штаба Бабарыка, сябра Каардынацыйнай Рады: Праект прызначаны для таго, каб усе парушэнні праў чалавека, якія адбываліся гэтым летам, не былі забытыя і згубленыя. Каб мы маглі скарыстаць гэта для прыцягнення ўвагі да сітуацыі і для магчымасці аказання дапамогі пацярпелым. І вядома, для таго каб аднавіць справядлівасць у будучыні.

blank

Алег Гулак: Вельмі важна, каб гісторыя ведала ў твар сваіх герояў з двух бакоў. І пацярпелых і тых, хто быў датычны да таго, каб такая сістэма рэпрэсій існавала.

Кацярына Воўкава: Калі мы выйшлі, мы ўсім расказвалі – мы не героі, з намі нічога адбылося. Нас жа не білі. Нам было сорамна прымаць дапамогу, якую нам прапанавалі. Толькі праз 2 тыдні дайшло — ты прайшоў праз псіхалагічны гвалт. Я хачу сказаць, што няма ніводнай неістотнай гісторыі. Няма ніводнай не значнай гісторыі. Я б прасіла кожнага запоўніць гэту простую анкету. Ніводная гісторыя не павінна знікнуць.

blank

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu