VB

Калі вы даведаліся аб парушэннях, якія могуць паўплываць на вынікі выбараў (завышаная яўка датэрміновага галасавання, подпісы чужаземцаў і адсутных асобаў і гд.), вы і іншыя выбаршчыкі можаце проста на ўчастку падрыхтаваць для падачы заяву ў міліцыю аб распачацці крымінальнай справы.

  1. Пакуль вы чакаеце завяршэння падліку галасоў свайго ўчастка, вы можаце абмяняцца думкамі з іншымі выбаршчыкамі, затым запоўніць дадзеныя заявы, падпісаць яе. Абавязкова зрабіце фотакопію! Гэта трэба, каб заява не «згубілася», а таксама для таго, каб потым было прасцей праінфармаваць іншыя органы.
  2. Заява і паведамленне аб парушэннях маюць быць перададзеныя супрацоўніку міліцыі (у тым ліку АМАП). Калі вы не бачыце іх на ўчастку, трэба неадкладна выклікаць супрацоўнікаў міліцыі на месца здарэння.
    Пакуль вы чакаеце, варта прыняць меры па аблягчэнні працы міліцыі: напрыклад, папрасіць членаў камісіі не сыходзіць, каб іх маглі апытаць, і не выносіць рэчавыя доказы (спісы, бюлетэні, пратаколы).
  3. Як толькі з’яўляецца супрацоўнік міліцыі, трэба запісаць яго дадзеныя і паведаміць пра факты парушэнняў вусна. Затым аддаць калектыўную заяву.
    У выпадку неабходнасці растлумачыць супрацоўніку, што, згодна з арт. 23 Закона аб органах унутраных справаў, кожны супрацоўнік у выпадку звароту да яго грамадзян з заявай або паведамленнем аб падзеях, якія пагражаюць грамадскай бяспецы, абавязаны: прыняць магчымыя меры па спыненні злачынства, адміністратыўнага правапарушэння, устанаўленні і затрыманні іх здзяйсняльнікаў, выяўленні відавочцаў, ахове месца здарэння.
  4. Калі супрацоўнік міліцыі адмаўляецца прыняць заяву – фіксуйце адмовы і прасіце накіраваць іншых супрацоўнікаў. Калі ўсе сябры камісіі пакінуць участак, а вашую заяву так ніхто і не прыме, можна будзе падаць заяву асабіста ў РУУС, атрымаць талон аб рэгістрацыі ў Адзінай кнізе.
  5. На наступны дзень трэба абавязкова паведаміць аб парушэнні ў іншыя органы, акрамя міліцыі, каб яны прынялі свае меры, а таксама даслаць копію вашага калектыўнага звароту боту платформы Зубр у Telegram або ў Viber. Кожны, хто падпісваў калектыўную заяву, можа падаць індывідуальную заяву ў раённы выканкам (адміністрацыю), у Генеральную Пракуратуру, у ЦВК, у Следчы Камітэт. У кожнага з гэтых органаў маюцца свае паўнамоцтвы і меры ўздзеяння ў рамках выбарчага працэсу. Да індывідуальнай заявы павінна быць прыкладзеная копія пададзенай калектыўнай заявы.
  6. Памятайце, што пасля падачы заявы грамадзянін мае права атрымліваць інфармацыю пра яе разгляд, у тым ліку асабіста. А таксама можа рабіць дапаўненні да скаргі ў наступныя некалькі дзён, даваць тлумачэнні, дадатковыя доказы.
  7. Калі іншыя выбаршчыкі захочуць далучыцца да пададзенай заявы пазней, яны могуць зрабіць, падаўшы дадатак да заявы – пажадана зрабіць гэта ў найбліжэйшыя дні для аблягчэння разгляду.

Ніжэй прыводзім узоры ўсіх заяваў.

Бараніце свае правы і беражыце сябе!

Разам – пераможам.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu