У стыле Убер: мы запусцілі бота, які звязвае жадаючых пакінуць подпіс з членамі ініцыятыўнай групы

Сябры, усё больш заявак ад жадаючых пакінуць подпіс за Віктара Бабарыка мы атрымліваем праз наш сайт. І мы прыдумалі, як дапамагчы тысячам жадаючых пакінуць подпісы тысячам членаў ініцыятыўнай групы знайсці адзін аднаго.

Зараз усе жадаючыя пакінуць подпіс могуць запаўняць форму на сайце. Усе пакінутыя там заяўкі трапляюць у Telegram-каналы, дзе члены ініцыятыўнай групы могуць абраць найбліжэйшыя.

blank

(Так выглядае telegram-канал з заяўкамі. Для кожнай вобласці свой канал, таксама асобны канал для Мінска)

Важна: бот прызначаны толькі для членаў ініцыятыўнай групы з пасведчаннем. Усе, хто атрымаў пасведчанне, могуць зарэгістравацца ў боце і пачаць выбіраць заяўкі ў сваім рэгіёне.

Члены ініцыятыўнай групы рэгіструюцца ў чат-боце і атрымліваюць магчымасць узяць сабе заяўку. Націснуўшы на кнопку “Я бяру” член ініцыятыўнай групы атрымлівае ад бота дэталі заяўкі – нумар тэлефона і імя заяўніка.

blank

(Дэталі заяўкі ў асабістым чаце з ботам. Іх бачыць толькі член ініцыятыўнай групы, які атрымаў заяўку)

На карце можна знайсці заяўкі, чакаючыя пакуль іх абяруць, а таксама ўбачыць заяўкі, па якім ужо атрымлены подпісы.

Меньш чым за 3 дня працы чат-бота, члены ініціятыўнай групы разабралі больш 5000 заявак, сабралі амаль 1500 подпісаў, а больш 12000 чалавек паспелі падпісацца да званка ад члена ініцыятыўнай групы.

Сёння, 30 мая, у апрацоўку трапляюць заяўкі пакінутыя 27 і 28 мая.

Пакідайце вашу заяўку і на працягу некалькі дзён з вамі звяжацца член ініцыятыўнай групы.

Нас шмат! Разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu