Мы сапраўдныя

Зварот штаба Віктара Бабарыкі

Калі вы захочаце даведацца пра каштоўнасць вашага меркавання ў вачах улады — адкрыйце навіны. У іх вы прачытаеце, што подпісы за кандыдатаў, якія вы збіралі і ставілі, дзясяткамі тысяч прызналі несапраўднымі.

Гэта быў мой подпіс. Гэта быў подпіс мойго суседа. Гэта быў ваш подпіс і подпіс вашых сяброў. Дзяржава прызнала несапраўдным мяне. Дзяржава прызнала несапраўдным майго суседа. Прызнала несапраўдным вас і вашых сяброў. Яна не бачыць нас, не бярэ ў разлік, не чуе нашага меркавання. Нас для яе не існуе. Мы несапраўдныя. Цана майго подпісу ў вачах дзяржавы — нуль.

Усё, што адбываецца цяпер, — гэта не вынік дзеянняў аднаго ці двух чалавек, гэта вынік дзеянняў цэлай сістэмы. Людзей, якія па ўказцы выбракоўваюць добрыя подпісы. Людзей, якія ў страху падымаюць руку, галасуючы за тых сяброў выбарчай камісіі, якіх ім пазначылі ў нататніку. Людзей, якія лічаць галасы насуперак законам матэматыкі. Людзей, якія звальняюць калег за майку і цягнуць у аўтазак за мірны пратэст. Людзей, якія пішуць, што хворыя памерлі праз хранічныя хваробы, а не праз каранавірус. І мы заклікаем гэтых людзей прачнуцца. Іх менш, чым нас, іх прымушаюць быць памагатымі, красці ў народа, падманваць большасць. Сярод іх суседзяў; сярод касіраў у супермаркеце, куды яны прыходзяць па пакупкі; сярод калег у іх не засталося адзінадумцаў. Яны супрацьстаяць большасці, яны адныя, але ўлада хавае ад іх гэта.

За той час, што мы дзейнічаем у межах закона і чакаем 14 ліпеня, улады ў агоніі здзяйсняюць усё больш фатальных памылак, не разумеючы, што ані нас, ані нашых намераў менш не стане. Сістэма стала такой слабай, што яна больш не мае магчымасці захоўваць твар. Гэты драндулет вертыкалі бразгоча і трасецца, развальваючыся на хаду. Крадзеж подпісаў і нашых галосоў кажа не аб сіле сістэмы, а аб яе слабасці. Цяперашняе кіраўніцтва больш не можа захоўваць уладу хоць бы знешне легітымнымі спосабамі, таму выкарыстоўваюцца марадзёрства і непрыхаванае хамства. Гэта прыкмета не сілы сістэмы, а яе слабасці і страху застацца без улады. Бо гэтым разам дзеянні беларусаў і наяўнасць адчувальных супернікаў патроілі гэты страх. Калі вам страшна — падумайце, як страшна ім.

Што ўсе мы цяпер можам зрабіць? Не ўпадаць у адчай і не апускаць рукі — бо менавіта на гэта разлічвае дзейсная ўлада. На працягу чвэрці стагоддзя яна ўдала карысталася адчуваннем пустэчы і бяссілля, якое прыходзіла да многіх , нават самых актыўных, пасля чарговых «выбараў». Больш так не будзе. Трэба набрацца цярпення, чакаць і рабіць. На бягучым этапе мы ўсе, як мінімум, можам распаўсюджваць інфармацыю. Выкарыстайце 3 ліпеня з карысцю для будучыні дзяржавы — выпраўляйцеся на лецішчы, у вёскі, раскажыце сваякам, сябрам і суседзям, што адбываецца.

Чаго дзяржава чакае ад тых, хто так смела і натхнёна ўвесь гэты час збіраў і ставіў подпісы? Што гэтыя людзі паціснуць плячыма, пачуўшы, што іх працу выкінулі ў сметнік, і адправяцца дадому глядзець тэлевізар за вячэрай? Улады глядзяць, як далёка можна зайсці, пакуль мы маўчым. Але яны не ўлічваць аднаго. Чым больш улада пляскае дзвярыма перад нашым носам, тым больш нас збіраецца ля гэтых дзвераў. І мы ўжо не гатовыя проста чакаць пад дзвярыма. Перамагчы большасць немагчыма. Асабліва тую большасць, якая два дзясяткі гадоў назапашвала ў сабе сілы. Наш шлях патрабуе руплівасці, цярпення і ўчынкаў.

Мы беларусы, мы сапраўдныя і мы давядзём гэта.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu