Мы баронім кожны подпіс!

Сябры! Сёння мы падаем частку подпісаў у выбарчыя камісіі. І хочам распавесці вам аб тым, як збіраемся абараняць подпіс кожнага, хто пакінуў яго за Віктара Бабарыку.

Мы ўважліва ставімся да пытання абароны сабраных подпісаў выбаршчыкаў. Акрамя працэдуры верыфікацыі і сцверджання подпісаў, штаб распрацаваў спецыяльную працэдуру здачы лістоў у камісіі па выбарах.

Навошта мы распрацавалі спецыяльную працэдуру?

Члены камісіі прымаюць падпісныя лісты пад лік з унясеннем у журнал запісу аб колькасці сабраных лістоў, без якой-небудзь дэталізацыі. Як высветлілася, журнал можа быць зроблены са звычайнага сшытку, з не прашытымі і ня пранумараваны лістамі.

Як пераканацца ў тым, што камісія будзе правяраць менавіта тыя лісты, якія здаў каардынатар, і што парадак адбору лістоў будзе такі, як пазначана ў пратаколе камісіі (напрыклад, кожны чацвёрты ліст)?

Як нам дапаможа праграмнае забеспячэнне?

Мы распрацавалі праграму, якая рыхтуе суправаджальныя лісты з наступнай інфармацыяй: якія прозвішчы ўтрымліваюцца ў падпісных лістах і які парадак размяшчэння падпісных лістоў.

Гэта вялікі аб’ём працы. Але цяпер мы можам падцвердзіць інфармацыю аб тым, калі здадзены кожны з вартых даверу лістоў, у якім парадку размешчаны лісты ў пачке, і прозвішчы якіх выбаршчыкаў змяшчаюцца ў кожным з лістоў.

Чаму гэта важна?

12 чэрвеня суправаджальныя лісты не былі прынятыя членамі выбарчых камісій, якія знаходзіліся на прамой сувязі з ЦВК.

Пры гэтым нам не толькі адмовілі ў прыняцці ліста і яго рэгістрацыі, але і ў прадастаўленні кнігі заўваг і прапаноў.

Мы не можам прымусіць членаў выбарчых камісій пацвердзіць атрыманне суправаджальных лістоў, таму пры далейшай падачы подпісаў усе суправаджальныя лісты будуць накіроўвацца па пошце. Аднак прынцып застанецца тым жа: мы ведаем, якім чынам, куды, і ў якім парадку пададзеная кожная подпіс выбаршчыкаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu