1 жніўня адбыліся мітынгі Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай ў Гродне, Ваўкавыску і Слоніме! З кожным горадам мы бачылі ўсё больш людзей. Дзякуй вам! Мы разам, і нас большасць!
Прыводзім асноўныя тэзісы выступленняў.

Святлана Ціханоўская

blank

У Гродна велізарны турыстычны патэнцыял. Ваш горад блізкі не толькі беларусам, але і палякам, і літоўцам. І мне зараз хацелася б гаварыць пра прыгажосць вашага горада, пра культурныя і нацыянальныя традыцыі. Але так атрымалася, што з Гродна звязаны мой асабісты боль. Як вы ведаеце, менавіта тут, у Гродне, падчас пікету па зборы подпісаў адбылася тая сама правакацыя, падчас якой затрымалі майго мужа Сяргея Ціханоўскага і шмат іншых яго паплечнікаў.
Я хачу падтрымаць незалежных журналістаў, медыя і блогераў. Ім даводзіцца няпроста ў гэтыя дні. Іх арыштоўваюць, ім псуюць абсталяванне, іх збіваюць, іх пераследуюць толькі за тое, што яны паказваюць нашыя пікеты анлайн. Іх караюць толькі за тое, што яны кажуць праўду. Іх караюць толькі за тое, што яны паказваюць Беларусь, якая патрабуе пераменаў.
Мой муж не быў журналістам. Ён быў звычайным чалавекам, які паехаў па Беларусі, які пачаў размаўляць з людзьмі, які даў ім магчымасць адкрыта казаць тое, што яны думаюць, тое, што яны адчуваюць. Ён даў ім магчымасць казаць праўду. YouTube-канал «Краіна для жыцця» стаў глытком свабоды для тых людзей, якія хацелі пераменаў. Яго затрымалі, кінулі ў турму. Але так сталася, што ў яго была жонка, якая таксама хоча пераменаў.

Я не палітык, мне не патрэбная ўлада. Мне наогул не падабаецца, калі шчыра, гэтае слова — “улада”. Ну мы так прывыклі называць нашага прэзідэнта, хоць улада — гэта ўсе мы, улада кожнай краіны — гэта сам народ. Улада мне не патрэбная, але раз ужо я аказалася на гэтым шляху, я не змагла аддаць свайго мужа, я не змагла здрадзіць людзям, якія паверылі ў Сяргея, якія паверылі яму. І калі я ўжо вось гэты свой шлях пачала па зборы подпісаў, я бачыла, што людзі гатовыя да пераменаў, людзі гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за гэтыя перамены. Яны гэта праявілі тым, што стаялі гадзінамі ў кіламетровых чэргах, каб пакінуць свой подпіс. Я зразумела, назад дарогі няма, мы павінны рухацца толькі наперад і толькі да перамогі.

Мы цяпер тут, тры моцныя жанчыны. Але якімі б моцнымі мы б ні падаваліся, без вас мы не дамо рады! Бо ўся сіла — у народзе! Уся сіла — у людзях Беларусі!

Вераніка Цапкала

blank

Хачу звярнуцца да бюджэтнікаў Беларусі. Я мяркую, што вы сучасныя прыгонныя людзі, таму што сярод вас вялікая колькасць высокапрафесійных людзей, вы добра працуеце, вы выдатна працуеце, але тыя грошы, якія вы атрымліваеце, яны не вартыя тых працоўных выдаткаў, той энергіі, якія вы ўкладваеце ў вашую працу. Пры гэтым вас пастаянна запалохваюць. Вас запалохваюць выбарамі, вас прымушаюць увесь час фальсіфікаваць выбары. Вам не даюць ніякай інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам. Улада не прыняла ніякіх мераў па абароне вас у гэтай сітуацыі. Вас увесь час зганяюць на суботнікі і розныя мерапрыемствы, якія нікому не патрэбныя. Няўжо вы баіцеся гэта страціць? Нашая каманда, каманда нашых штабоў — Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы — у нас каманда высокапрафесійных людзей, у нас ёсць у камандзе людзі з дзяржапарату, у нас ёсць у камандзе людзі з прыватнага бізнесу, якія разумеюць і разбіраюцца ў праблемах і дзяржапарату, і прыватнага бізнесу. Сярод дзяржслужачых мы таксама бачым вялікую колькасць высокапрафесійных людзей. Усё, што нам трэба ў дзяржапараце, — гэта памяняць сістэму матывацыі, і тады дзяржслужачы стане нам сябрам, стане нам дарадцам і падставіць плячо. І галоўнае, нам не трэба больш баяцца! Тыя часы страху маюць застацца ў мінулым. Калі ты адзін ці адна, магчыма, гэта страшна. Але паглядзіце, колькі нас тут, паглядзіце, колькі людзей збіраем мы ва ўсіх гарадах і памятайце, яны ніколі не звольняць ані 50, ані нават 30 адсоткаў людзей, бо не будзе каму працаваць.

Марыя Калеснікава

blank

Па тэлевізары выхваляюцца мільёнамі тон збожжа, а маленькія гарады і сёлы выміраюць. Абвяшчаецца год малой радзімы, а з гэтых малых радзім людзі натоўпамі едуць у Варшаву і Маскву па заробкі. Гэтаму трэба пакласці канец. Людзі маюць атрымліваць асалоду ад жыцця ў малых гарадах, як гэта адбываецца ва ўсім свеце. Яны маюць зарабляць не менш, чым у сталіцы і абласных гарадах.

Захад краіны і Слонімшчына — гэта старажытныя еўрапейскія гарады з храмамі, замкамі, сінагогамі, сядзібамі. З гэтага краю даўно можна было зрабіць рай для турыстаў і даць мясцовым магчымасць зарабіць. Замест гэтага 26 гадоў улада збірае грошы на свае цацкі: бібліятэкі і палацы ў Мінску.

Такія беларусы, як мы, нязручныя для ўлады, або рэжыму, як цяпер ён сам сябе называе. Такімі беларусамі цяжка кіраваць. Такім беларусам цяжка абяцаць і не выконваць свае абяцанні. Такіх беларусаў цяжка трымаць у няведанні. Такімі беларусамі трэба займацца, ад іх цяжка адмахнуцца. Такія беларусы актыўныя, ім да ўсяго ёсць справа, яны памятаюць, што гэта не яны абслугоўваюць уладу, а наадварот. Мы ж такія беларусы?

Кожны пост, кожная гутарка з калегай, кожная актыўнасць і ідэя — не дарэмна. Пра нас піша ўвесь свет! Пра нас пачалі здымаць перадачы, нас паказваюць у навінах. Нас — гэта народ, якому не ўсё адно як жыць. Мы доўга думалі, што бяссільныя, бо нас прымушалі так думаць. Але адзінае, у чым аказалася рэальная сіла — гэта ў нас саміх.

blank

 

blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blankblank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank

Фото: Гриднев Константин

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu