«Чым больш грандыёзнвя мары, тым больш цікавае жыццё вы пражывеце!», — піша Віктар Бабарыка з СІЗА КДБ, дзе 9 лістапада сустракае свае 57. Мы вельмі сумуем па гутарках з ім, па яго неверагодных гісторыях. Сабралі фрагменты з лістоў, у якіх Віктар Дзмітрыевіч працягвае натхняць усіх нас:

Мне вельмі пашанцавала ў жыцці: я сустракаўся і знакомы са шмат якімі выдатнымі людзьмі, але 2020 год быў асаблівым. Гэтыя людзі мяне атачалі шчыльным сяброўскім і працоўным колам, а цяпер гэта кола засталося і без мяне. Значыць, усё добра! А будзе яшчэ лепш!

Лепшых словаў пра тое, што беларусы ўлюбляюцца ў беларусаў, я і не чуў. Гэта самае істотнае: «Людзьмi звацца!».  І калі я да гэтага хоць неяк датычны, то гэта шмат чаго варта. Бо жыццё – яно павінна належаць не толькі табе, выдатна, калі ты дапамагаеш жыць і іншым. Тады ў цябе з’яўляецца і кавалачак новага жыцця іншага чалавека.

У такім веку, як у мяне, нават нязручна прызнавацца ў каханні да «Уладара пярсцёнкаў». Але праўды не ўтоіш – грэшны, люблю🙂 Мяне выбачае тое, што палюбіў я яго ў далёкіх 80-х – 90-х гадах мінулага стагоддзя. Але як магчыма не любіць такіх думак, што «слабыя неаднойчы змянялі свет, сумленна выконваючы свой абавязак, калі ў моцных бракавала сіл». Ці простая ідэя пра тое, што «адданасць часам важнейшая за мужнасць і мудрасць».

Як жа хочацца верыць і ў тое, што людзям стала цікава, што ж за краіна такая, у якой яны нарадзіліся і жывуць. Застаўся адзін крок — і яны павераць, што яна можа быць такой, якой яны хочуць яе бачыць! А вера робіць дзівосы:) «Параза неадменна чакае толькі таго, хто загадзя страціў надзею. Прызнаць няўхільнасць небяспечнага шляху — гэта і ёсць праўдзівая мудрасць».

Мне б вельмі хацелася падзякаваць асабіста ўсіх, каму я стаў дарагі. Чым больш такіх людзей, тым лягчэй мне захаваць бадзёрасць духу і цела.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu