Раніцай 10 верасня адвакат Марыі Калеснікавай Людзміла Казак перадала ў Следчы камітэт заяву на імя старшыні СК Івана Наскевіча аб узбуджэнні крымінальнай справы.

У заяве Марыя Калеснікава падрабязна выклала храналогію падзей 7 і 8 верасня і ўсё, што з ёй адбывалася ў гэты прамежак часу: выкраданне невядомымі людзьмі, псіхалагічны ціск, пагрозы пазбаўлення жыцця, спроба сілком выправадзіць за межы Беларусі.

У заяве Марыя Калеснікавай указвае канкрэтныя імёны і пасады людзей, якія аказвалі на яе псіхалагічны ціск у ГУБАЗіК і КДБ. Яна патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў адносінах да супрацоўнікаў КДБ РБ, ГУБАЗіК РБ па прыкметах злачынстваў, прадуглежданых арт.арт. 182, 183, 186 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. У заяве адзначаецца, што яна можа апазнаць усіх, хто пералічаны ў заяве і гатовая даць падрабязныя паказанні. 

Прыводзім фрагменты заявы:

«Паказанымі асобамі ў дачыненні мяне выказваліся пагрозы пазбавіць мяне жыцця, якія ўспрымаліся мною рэальна. У прыватнасці, заяўлялася, што ў выпадку, калі я добраахвотна не пакіну тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мяне ўсё адно вывезуць: жывой ці па частках. Выказваліся і пагрозы пазбавіць мяне волі на тэрмін да 25 гадоў, стварыць мне праблемы ў месцах утрымання пад вартай, у месцах пазбаўлення волі, што я таксама ўспрымала як рэальныя. З прычыны таго, што патрабаванай згоды ад мяне атрымана не было, мяне змясцілі ў камеру, дзе я ўтрымвалася каля гадзіны.

Паказаныя асобы выказвалі ў мой адрас пагрозы майму жыццю і здароўю, якія ўспрымаліся мною рэальна.

Падчас майго нязаконнага ўтрымання ў ГУБАЗіК, КДБ РБ, выкарыстоўваючы любую магчымасць, я заяўляла супрацоўнікам, якія праходзілі паўз мяне,  пра тое, што мяне выкралі, патрабавала паведаміць пра месца свайго знаходжання адвакату і бацьку.

Пасля таго, як супрацоўнікі КДБ РБ усвядомілі, што добраахвотна з Беларусі я не зьеду, мне надзелі на галаву мяшок, заштурхалі ў мікрааўтобус і вывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу (п.п. Аляксандраўка), дзе з ужываннем сілы, супраць маёй волі спрабавалі выправадзіць мяне з Рэспублікі Беларусь.

Пасля таго, як я падрала свой пашпарт, выключыўшы такім чынам заезд на тэрыторыю Украіны, мяне зноў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Мазырскі памежны атрад, дзе я знаходзілася да вечара 08.09.2020 г..

Такім чынам, пералічанымі вышэй службовымі асобамі ГУБАЗіК і КДБ Рэспублікі Беларусь у дачыненні мяне здзейснены шэраг дзеяў, якія падлягаюць крымінальнаму пакаранню, а менавіта: выкраданне чалавека (ст.182 УК РБ), нязаконнае пазбаўленне волі (ст.183 УК РБ), пагрозы забойствам (ст.186 КК РБ).

На падставе выкладзенага, у адпаведнасці з арт..166-168, 171, 175 КПК Рэспублікі Беларусь, патрабую:

— узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні супрацоўнікаў КДБ РБ, ГУБАЗіК РБ па азнаках злачынстваў, згаданых у арт.арт.182, 183, 186 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па акалічнасцях створанных у дачыненні мяне злачынстваў гатовая даць дэталёвыя сведчанні. 

Пра крымінальную адказнасць за свядома непраўдзівы данос папярэджаная”.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu