Сябры! Штаб Бабарыкі, дзе б ні знаходзіліся ягоныя ўдзельнікі — у турме ці на волі — працягвае ісці да нашай агульнай мэты. Мы ўсе яшчэ дзейнічаем толькі ў прававым полі, хоць улада ўжо даўно згубіла, у якім баку гэтае поле знаходзіцца.
У нас па-ранейшаму шмат планаў і заданняў — новыя сумленныя выбары, вызваленне палітвязняў, завядзенне крымінальных спраў па фактах гвалту і катаванняў, рэферэндум, партыя. Канстытуцыю, якую тры месяцы назад прапанаваў змяніць Віктар Бабарыка, мы, народ, не маем намер абмяркоўваць з рэжымам. Яе мы будзем змяняць па правілах беларусаў, а не па правілах аўтарытарызму. Сваё дачыненне да кожнай канстытуцыі улада ўжо паказала.
Мы верым у дабро, у перамогу і ва ўсіх нас. Помніце, што мы ўсе не стомімся і не спынімся, нашай цярплівасці і высілкаў хопіць на ўсё, а пратэст скончыцца толькі нашай перамогай. Працягвайце выяўляць сваю нязгоду, працягвайце выходзіць на вуліцы — іх гэта зводзіць з розуму.
Кожны дзень мы на крок бліжэй да перамогі толькі дзякуючы нам усім — беларусам, якія змагаюцца разам. І, як кажа Марыя Калеснікава, — дзяўбсці, дзяўбсці, дзяўбсці!