Узнагарода імя Марціна Лютэра прысуджаная Святлане Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і Марыі Калеснікавай. Па словах аргкамітэта прэміі, гэтыя тры жанчыны сімвалізуюць барацьбу дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў за палітычныя перамены ў Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 24 красавіка ў нямецкім Вормсе.

Прэмія «Бясстрашнае слова» заснаваная саюзам 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў нямецкі рэфарматар Марцін Лютар. Адзін раз у два гады яна ўручаецца людзям, якія смела бароняць свае перакананні, сустракаючы на ​​сваім шляху жорсткае супраціўленне.

Мы вельмі спадзяёмся, што Марыя разам са Святланай і Веранікай зможа асабіста атрымаць узнагароду.

Нагадаем, Марыя Калеснікава таксама ўвайшла ў лік лаўрэатаў прэміі імя Андрэя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека, а дэпутат нарвежскага парламента высунуў Марыю, Святлану і Вераніку на Нобелеўскую прэмію міру-2021.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu