Viktar Babaryka

Сябры!
Я хачу сказаць вам дзякуй!
Уся нашая каманда хоча сказаць вам дзякуй!
Мы, беларусы, мы — неверагодныя!
За гэтыя 3 месяцы мы зрабілі немагчымае!
Мы змаглі аб’яднаць людзей, гатовых дапамагаць адно аднаму.
Сабралі больш за 10 000 сяброў ініцыятыўнай групы за 7 дзён.
Сабралі рэкордныя 435 000 подпісаў — больш не збіраў ніводны альтэрнатыўны кандыдат у гісторыі сучаснай Беларусі.
Паказалі рэальных і годных кандыдатаў, здольных кіраваць краінай.
Прыдумалі бот у стылі Uber па зборы подпісаў, бот-дапаможнік для агітацыі.
Стварылі ўнікальную сістэму праверкі подпісаў, аддзел верыфікацыі працаваў амаль кругласутачна.
Аб’ядналі вакол сябе больш за 1000 валанцёраў, якія працавалі штодзённа.
Арганізавалі неверагодную сістэму збору і дастаўкі подпісаў па ўсёй Беларусі.
Паказалі адно аднаму дзясяткі законных спосабаў для абароны сваіх правоў.
Усе разам дасылалі і працягваем дасылаць #лістынадзеі палітзняволеным.
Падтрымалі і працягваем падтрымліваць усіх “Сумленных людзей”.
Робім усё, каб ваш Голас быў палічаны правільна.
Навучыліся з радасцю разгортваць закон і чытаць, што там напісана.
Сабралі ў суме больш за 700 000 подпісаў за ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў.
Дамовіліся аб гістарычным аб’яднанні намаганняў штабоў за 15 хвілін.
Правялі 22 агульныя мітынгі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.
Сустракаліся адно з адным мірна на вуліцы, пакуль іншыя збіралі набліжаных у палацах.
Сабралі самы вялікі мітынг у гісторыі сучаснай Беларусі.
Нам казалі, што нічога не атрымаецца. Нас падманвалі, пужалі, затрымлівалі. Не лічылі нашыя подпісы, галасы, не рэгістравалі нашыя скаргі, нашых назіральнікаў. Нас хацелі пераканаць у тым, што мы нічога не можам змяніць.
Але мы аб’ядналіся дзеля будучыні сваёй краіны.
Пачалі спадзявацца і верыць у сябе.
Не адказвалі на абразы і хамства, а паводзіліся годна.
Падтрымлівалі затрыманых, накіроўвалі да іх адвакатаў і збіралі на іх грошы.
Хвалілі людзей, якія праяўлялі ініцыятыву і выражалі сваё меркаванне.
Нагадалі сабе, што перамены магчымыя, і ўсё ў нашых руках.
Верым, што мы таленавітыя і неймаверныя. Верым у тое, што ўсё лепшае наперадзе.
Заклікаем да міру.
Любім сваю краіну.
Любім сябе.

Мы беларусы. І мы — неверагодныя!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu