Сябры, 29 кастрычніка ў традыцыйны стрым выходзіў прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Максім Баграцоў. Максім пракаментаваў актуальныя падзеі, адказаў на пытанні і нагадаў пра важны праект www.23-34.net.
Пра партыю «Разам»
Сёння мы ўсе цалкам сфакусаваныя на пераадоленні ціску з боку ўлад, і нам складана канцэнтравацца на стваральных кроках. Увесь фокус нашай дзейнасці накіраваны на вызваленне закладнікаў, спыненне рэпрэсій і гвалту. Але некалі гэта скончыцца, у беларусаў з’явіцца магчымасць удзелу ў палітычных працэсах. У такой сітуацыі спатрэбіцца стварэнне партыі ці грамадскага аб’яднання, з тым, каб з’яднаць аднадумцаў і працаваць над ажыццяўленнем мары. Спадзяюся, што хутка гэта стане магчымым.
У Беларусі са жніўня 2020 года не зарэгістравана ніводнай НДА, а партыі не рэгістраваліся гадамі. Але мы чакаем, што ўлады ўсвядомяць, што простым ціскам на вуліцах, праблемы не вырашыць. І тады на базе штаба абавязкова з’явіцца рух ці партыя.
Ці плануеце вы ўплываць на распрацоўку Канстытуцыі?
Змены і паляпшэнне Канстытуцыі – рэч патрэбная. Але, паўтаруся, сёння не зразумела, навошта гэта рабіць, апроч як для таго, каб адцягваць людзей ад надзённай праблемы разгону мірных пратэстаў і выкрадзеных выбараў, калі нават тыя законы, што ёсць, не выконваюцца.
Бо пытанне не толькі ў тым, каб змяніць чалавека, але каб сістэма працавала па правілах і празрыста. Гэта важна і для бізнесу, і для фундатараў.
Вядома, у кожнай сітуацыі, калі ўлада адкрывае дыялог, мы думаем, ці можам мы там браць удзел. Але пакуль мы бачым, што ўсе крокі ўлад – гэта маніпуляцыі і ілюзія працэсу.
Хто такі Васкрасенскі і як ваш штаб з ім працаваў?
Ён быў сябром ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Я асабіста, як і шмат якія рабяты ў штабе, з ім не сустракаўся. Па заканчэнні кампаніі яго, як я разумею, у штабе не было.
Як вы можаце скаментаваць заяву Васкрасенскага пра стварэнне пляцоўкі для дыялогу для тых, хто ўваходзіў у штабы Бабарыкі і Цапкалы?
Чалавек правёў у турме доўгі час, і трэба з разуменнем і спачуваннем ставіцца да гэтага. Але сітуацыя, вядома, выглядае, як жульніцтва. На жаль, з боку ўлад такія ініцыятывы з’яўляюцца рэгулярна. Яны збіраюць палітзняволеных за круглым сталом і кажуць, што нібыта гатовыя абмяркоўваць з імі змены ў Канстытуцыі.
З іншага боку, мы ўсе – не палітыкі. І мы прывыклі займацца іншым, па правілах, з поўнай празрыстасцю працэсу, але такога, на жаль, мы не бачым. Улада хітрыць, у той час як мы гатовы сесці за адэкватны стол перамоў. Мы гатовы да сігналаў з боку ўлад. І вызваленне ўсіх палітзняволеных, якія сядзелі за сталом з АГЛ, спыненне гвалту – будзе лепшым сігналам, што ўсё гатовыя працаваць над выйсцем з крызісу.
Што ў Расіі кажуць пра нашу сітуацыю?
Напачатку гутарак шмат паралеляў было з Майданам, але мы ўвесь час тлумачылі, што наш пратэст – мірны. Наша задача – не проста змяніць уладу, але перайсці ў рэжым жыцця па законе, а не па волі аднаго чалавека. Няма ніякага сэнсу абмяркоўваць новую Канстытуцыю, калі асноўныя становішчы існуючай Канстытуцыі не выконваюцца. Першапрычына нашых пратэстаў у тым, што такія паводзіны нашых улад дасталі ўсіх.
Цяперашная ўлада не задавальняе нікога. Яна не ідзе на карысць партнёрскім адносінам. Прыкладаў таго, наколькі Беларусь – не надзейны партнёр, нямала. Шмат якія партнёрскія праекты проста рухаліся па інэрцыі.
Мы вельмі спадзяёмся на нейтралітэт Расіі. І на тое, што беларускі народ сам разбярэцца ў тым, як яму далей жыць і якой павінна быць улада ў краіне.
Якія прагнозы па ПВТ? І як доўга ён будзе так існаваць?
ПВТ цяпер будзе вельмі складана. Крэатыўны бізнес вельмі залежыць ад настрою людзей, супрацоўнікаў. У той сітуацыі нявызначанасці, у якой мы апынуліся, людзям вельмі складана планаваць сваю будучыню ў Беларусі. Таму яны ў чаканні.
Апроч таго, фундатары таксама для сябе вырашылі, што трэба нейкія праекты проста паставіць на паўзу да лепшых часоў. Але цяпер не лепшыя часы не толькі для ПВТ, але і для кожнага бізнесу, які завязаны на інвестыцыях.
Пры гэтым нашы суседзі вельмі ажывіліся і хочуць прыцягнуць нашы бізнесы з ПВТ, таму што яны вельмі мабільныя і даволі прыбытковыя.
Што патрэбна зрабіць, каб усё змянілася? Трэба пачаць паважаць закон, людзей, іх правы, Канстытуцыю і міжнародныя дамоўленасці, і бізнес пачне наладжвацца. І не толькі ў ПВТ.
Чым айцішнікі могуць дапамагчы КР і руху?
Ёсць шмат платформаў, такія, як «Голас», прыкладам, рух «Сумленныя людзі», платформа «Перамен», дзе запатрабаваны веды і досвед спецыялістаў у сферы IT.
Плюс яны могуць браць удзел у салідарных дабрачынных дзеяннях. Дабрачыннасць – гэта тое, чым айцішнікі займаліся ўжо шмат гадоў. Сёння як ніколі патрэбна такая дапамога маіх калегаў, якія, што граху ўтойваць, зарабляюць значна больш, чым сярэдні беларус.
Людзям сёння патрэбна і маральная падтрымка, і дапамога ў набыцці новай прафесіі, дапамога з будучай працай, каб чалавек мог пачувацца нармальна, мог планаваць сваё жыццё. Гэта вельмі важна: не проста даваць грошы, але падтрымліваць людзей.
Упэўнены, што шмат якія са створаных сёння платформаў салідарнасці будуць запатрабаваны і пасля, доўгія гады. Гэтыя лічбавыя пляцоўкі сёння развіваюцца вельмі хутка, у тым ліку і таму, што ўлады краіны практычна абсеклі магчымасць салідарна дапамагаць адзін аднаму ў краіне. Але яны будуць яднаць людзей і ў будучыні.
Ці могуць айцішнікі падтрымаць працоўных, якія страйкуюць? Як?
Галоўнае ў панядзелак, 26 кастрычніка, было ўбачыць, што мы ўсе разам, што мы салідарна выступаем за тое, каб спыніўся гвалт, за тое, каб вярнулася законнасць. І шмат якія людзі і кампаніі гэта зрабілі. Выраз гэтай салідарнасці – вельмі важны. Але і фінансавая падтрымка, пра якую мы казалі раней, таксама павінна быць.
Ці ёсць нематэрыяльная ініцыятыва падтрымкі сілавікоў?
Урэшце, мы ўсе – адзін народ. Калі я выходжу на вуліцу, у мяне есць сімволіка і бела-чырвона-белая, і чырвона-зялёная. Для мяне гэта вельмі важна. Мы ўсе роўна жывём у адной дзяржаве, мы маем адзін і той жа пашпарт. Сілавікі – гэта такая ж частка народа.
Ёсць людзі, якія парушылі закон, і з імі трэба будзе разбірацца па законе, расследаваць іх дзейнасць. Некаму патрэбна будзе псіхалагічная дапамога, рэабілітацыя.
Я перакананы, што пераважная большасць людзей пайшла ў органы, каб служыць Радзіме. Але яны падначальваюцца загаду і часта не могуць выяўляць сваю думку адкрыта.
Яны таксама змогуць быць актывам Беларусі ў будучыні. Некаторыя з іх пайшлі з органаў і пазбыліся пенсій. Ім трэба дапамогу знайсці магчымасці для прыкладання сваіх талентаў. Складаныя часы скончацца, і прафесіяналы сваёй справы будуць запатрабаваны ў новай Беларусі. І мы ўсе хутка там апынёмся.
Я 20 гадоў пражыў у ЗША. Тыповая сітуацыя там – у суботу раніцай убачыць адпачываючых паліцыянтаў, да якіх падыходзяць дзеці, каб сфатаграфавацца, а дарослыя гатовыя аплаціць іх рахункі. Я ўпэўнены, што некалі мы прыйдзем да такой жа высокай інтэграцыі грамадства.
Як вы ацэньваеце шанцы на хуткае аднаўленне эканомікі Беларусі ў выпадку сыходу Лукашэнкі ў найбліжэйшыя 1-3 месяца?
Практычна ўсе аналітыкі і бізнесмены, з якімі я знаёмы, велізарная дыяспара беларусаў за мяжой, абмяркоўвае гэтыя пытанні і гатовыя ўключыцца ў іх развязак. Калі мы атрымаем легітымную ўладу ў Беларусі, яны ўключацца і пачнуць працаваць на эканоміку Беларусі. Сёння яны ў лепшым разе не працуюць, у горшым – працуюць за межамі краіны.
Калі сыход Лукашэнкі здарыцца ў найблізкі месяц, мы хутка вырашым праблемы эканомікі.