Сябры! Увага! Тое, што мы скажам, – вельмі важна.

Мы падрыхтавалі інструкцыю да дзеянняў.

1. Што мы павінны зрабіць сёння.

Мы заўтра а 17:00 ідзём падаваць скаргу ў ЦВК. Вы можаце зрабіць тое самае, па спасылцы ў апісанні да відэа вы знойдзеце гатовую скаргу. Вам патрэбна ўпісаць у скаргу свае дадзеныя, падпісаць і аднесці яе ў ЦВК. Выкарыстайце сваё легальнае права падаць скаргу. Спампоўвайце і прыходзьце. Займайце чаргу, але прытрымлівайцеся дыстанцыі бяспекі. Нам патрэбны 1 мільён скаргаў. Давядзецца пастаяць у чарзе, але ж гэта неабходна.

Для чаго гэта патрэбна: мы павінны паказаць нашую нязгоду з марадзёрскімі і незаконнымі дзеяннямі ўлады.

2. Што мы павінны зрабіць далей, каб не дапусціць падману на выбарах.

Усім. Абсалютна ўсім трэба пракантраляваць выбары. Для гэтага кожны з нас павінен далучыцца да ініцыятываў, якія накіраваныя на кантроль выбараў. Мы ўсе павінны стаць назіральнікамі і прыйсці 9 жніўня на ўчасткі. Так мы зможам прадухіліць несумленны падлік, падробку бюлетэняў і фальсіфікацыю вынікаў. Па спасылцы вы знойдзеце інфармацыю, як гэта зрабіць.

Для чаго гэта патрэбна: мы павінны не даць сфабрыкаваць вынікі выбараў. Людзі павінны ведаць рэальныя, а не намаляваныя ўладай лічбы.

3. Што мы павінны рабіць 9 жніўня.

Ні ў якім разе не заставацца дома з думкамі “А што зменіцца?”. Калі мы не прыйдзем на выбары – нічога не зменіцца. Задача абсалютна кожнага – прыйсці на ўчастак і прагаласаваць. Калі мы не прыйшлі на выбары 9 жніўня – мы падтрымалі дзейнага Прэзідэнта. Калі мы не прагаласавалі на выбарах 9 жніўня – мы падтрымалі дзейнага Прэзідэнта.
Кожны мае прагаласаваць за любога годнага альтэрнатыўнага кандыдата. Ці супраць усіх. Для чаго гэта патрэбна: паказаць, что ў дзейнай улады ўжо даўно няма падтрымкі большасці.

Падсумуем: нам трэба падаць скаргу ў ЦВК (прыйдзецца пастаяць у чарзе, але ж гэта неабходна), нам трэба зарэгістравацца назіральнікамі на ўчастках, нам трэба прысці на выбары 9 жніўня і прагаласаваць.

Мы толькі ў пачатку шляху, у канцы якога – перамога. Зараз мы ўсе павінны аб’яднацца і дзейнічаць разам. Калі ласка, прытрымлівайцеся гэтай інструкцыі і распаўсюдзьце яе сярод вашых сяброў і сваякоў. Мы вельмі спадзяемся на вашу дапамогу і ўпартасць. Яны зараз важныя, як ніколі. Разам – пераможам!


Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu