Мы былі на мітынгу Святланы Ціханоўскай

Сябры, 19 ліпеня мы ўдзельнічалі ў мітынгах кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Дзяржынску і ў Мінску. Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў, вы неймаверныя! У Мінску ў Парку Дружбы народаў сабралося больш за 7 000 чалавек!

І гэта толькі пачатак. Мы не збіраемся спыняцца.
Прыходзьце на выбары 9 жніўня. Становіцеся назіральнікамі. Расказвайце пра рэальную сітуацыю ў краіне сябрам, сваякам, суседзям, заклікайце расказваць іх у адказ. Дзяліцеся інфармацыяй.

Глядзіце нашую фотасправаздачу, натхняйцеся і памятайце, што разам — пераможам!

blank

Аб чым казалі на мітынгу?

Беларусы стаміліся ад прыніжэння з боку ўладаў, стаміліся ад бязладдзя і хлусні. Агледзьцеся, Беларусь напраўду прачнулася: па ўсёй краіне чэргі і пікеты, амаль мільён подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, тысячы ахвотных далучыцца да ініцыятыўных групаў і быць назіральнікамі, дзясяткі дзяржслужачых, якія адкрыта і публічна пачалі казаць праўду. Людзі пішуць скаргі, людзі паказваюць уладзе, што яна іх не задавальняе, людзі адбіваюць ад АМАПу сваіх суседзяў.

«Працягвайце паказваць уладзе сваю нязгоду. Так склалася, што ў Беларусі законныя метады выкарыстоўваюць грамадзяне, тады як улада выкарыстоўвае гвалт. Не бойцеся фізічнай пагрозы. Не бойцеся АМАПу і аўтазакаў. Аўтазак — гэта ўсяго толькі машына, АМАП — гэта ўсяго толькі людзі, многія з якіх спрабуюць ухіліцца ад выканання загаду і не чапаць сваіх жа беларусаў. Гуляючы па вуліцах, вы не робіце нічога дрэннага і незаконнага. Гэтыя вуліцы для нас, колькі б разоў іх не перакрылі», — адзначыла Марыя Калеснікава.

Вераніка Цапкала заявіла, што сёння ўвесь беларускі народ стаіць перад гістарычным выбарам:

«Або нам працягваць жыць наступныя 5, 10, 15, 20 гадоў так, як мы жывём, калі ўлада выкарыстоўвае нашыя падаткі на куплю рэзідэнцый, самалётаў, аўтамабіляў, правядзенне спартыўных мерапрыемстваў, мэта якіх нікому невядомая, або мы пойдзем усе разам у новую Беларусь, дзе беларусы будуць жыць годна».

Белы — колер пераменаў!

Вераніка Цапкалаў заклікала ўсіх прыхільнікаў пераменаў прыйсці на ўчасткі для галасавання 9 жніўня з белымі бранзалетам.

«Зараз у мяне на руцэ белы бранзалет. Яго можна зрабіць з абсалютна простых і даступных падручных сродкаў. Гэта можа быць кавалак белай тканіны, бінта, проста паперы, як у мяне. Такі бранзалет вы зробіце самастойна за дзве хвіліны. Белы колер азначае чысціню і змены. Мы заклікаем усіх тых, хто супраць цяперашняй улады, прыйсці на выбары і каб у вас на руцэ быў такі белы бранзалет. Такім чынам мы будзем бачыць, што нас — большасць».

За каго галасаваць 9 жніўня?

Мы заклікаем кожнага беларуса прыйсці на выбарчы ўчастак менавіта ў асноўны дзень галасавання — 9 жніўня і падтрымаць Святлану Ціханоўскую.

«Святлана не толькі моцная і гераічная жанчына, Святлана наш білет у шчаслівую і вольную Беларусь. Перамога Святланы — гэта гарантыя нашага вызвалення. Пасля перамогі Святланы Ціханоўскай на выбарах мы правядзём новыя сумленныя выбары з удзелам Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Валерыя Цапкалы і іншых альтэрнатыўных кандыдатаў. Выбары — на якіх ваш голас палічаць, а не выкінуць у смецце», — заявіла падчас мітынгу Марыя Калеснікава.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла падчас свайго выступу, што

«калі вы не прыйдзеце на выбары — вы прагаласуеце за дзеючага прэзідэнта. Калі 9 жніўня вы застанецеся дома — вы застанецеся з дзеючым прэзідэнтам».

Паводле яе, падтрымка беларусаў надае ёй упэўненасці ісці да канца.

«Я люблю свайго мужа, таму я працягнула ягоную справу. Я люблю сваіх дзяцей, таму я хачу, каб яны раслі ў краіне, дзе людзям не затыкаюць іртоў. Я люблю беларусаў, таму я хачу даць ім магчымасць выбіраць. Так, спачатку мне было страшна. Я ведаю, да якога дна можа дайсці ўлада, спрабуючы захаваць сваё крэсла. Але цяпер я не баюся. Я адчуваю вашую падтрымку і вашую сілу. Гэта мой абавязак, быць цяпер на гэтым месцы, мой абавязак дапамагчы зрабіць нас і нашых дзяцей свабоднымі. Я, Святлана Ціханоўская, хачу стаць прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і ад свайго намеру я не адмоўлюся».

Фотасправаздача Дзяржынск

blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blankblank blankblank  blank  blank blank blank blank blank blank blank blank

Фотасправаздача Мінск

blankblankblankblankblankblankblankblankblankblankblank blankblankblankblankblankblankblankblankblank blank blank blank  blank blankblank blank blank blankblank

Фатограф: Павел Крычко.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu