Суддзя Юлія Густыр пакінула скаргу на пастанову пра падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай без задавальнення.

Падтрымаць Эдуарда Бабарыку цёплым словам можна па адрасе: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050

Эдуард Бабарыка падтрымаў свайго бацьку ў жаданні ўзяць удзел у прэзідэнцкай гонцы, узначаліў яго перадвыбарчы штаб, працаваў 24/7, каб пазітыўныя змены ў нашай краіне нарэшце адбыліся. Цяпер Эдзік у турме, творчы, пазітыўны, неверагодны і добры.

«Змяняць краіну да лепшага!», — гэта дэвіз Эдуарда Бабарыкі, які ўжо 4,5 месяца знаходзіцца ў СІЗА КДБ, замест таго, каб прыдумляць і ствараць праекты, якія дапамагаюць людзям.

За час знаходжання ў СІЗА Эдзік правёў два тыдні ў адзіночнай камеры. На шпацыры яго практычна не водзяць. Але нягледзячы на ўсё гэта, Эдуард не губляе аптымізму, пачуваецца добра і перадае ўсім прывітанні.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu