Учора, 26 ліпеня, пры падачы хадайніцтваў за Віктара Бабарыку ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі былі нахабна і цынічна затрыманыя каля 50 чалавек.

Людзі заходзілі ў будынак, нічога не падазраючы. Там іх затрымліваў АМАП. Выводзілі з будынка на двор, грузілі ў аўтазак, везлі ў РУУС. Падаць заяву аб асабістым даручальніцтве ў большасці не атрымалася.

Сябры!

Дзякуй вам, што Вы адгукнуліся на нашую просьбу. Гэта вельмі важна. Яшчэ больш важна цяпер падтрымліваць тых, хто дагэтуль затрыманы.

Калі ў вас ёсць інфармацыя пра вашых блізкіх, сяброў і іншых затрыманых, просім тэрмінова звязацца з намі.

Кантакты: +375 29 570 34 50

Сябры, звяртаемся да тых, хто падаваў учора, 28 ліпеня, хадайніцтва за Віктара Бабарыку.

Тых, хто падаў хадайніцтва, таксама просім даслаць свае імёны, прозвішчы і адрасы на адрас адвакатаў Віктара: [email protected]. Калі нехта не падаў хадайніцтва з прычыны затрымання, таксама дашліце свае імёны, прозвішчы і адрасы на адрас адвакатаў з адпаведным каментарам.

Адвакатам Віктара Бабарыкі важна ведаць пра тыя хадайніцтвы, якія атрымалася падаць або накіраваць поштай, яны згадаюць гэта ў агульным хадайніцтве аб змене меры стрымання. Калі вашыя знаёмыя не проста былі затрыманыя і адпушчаныя, але быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — калі ласка, паведаміце абавязкова нам на пошту ці па гарачай лініі.

Дзякуй вялікі!

Разам — пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu