Прывітанне ад Віктара Бабарыкі, якому ў СІЗА КДБ не перадалі лісты і паштоўкі з віншаваннямі, але затое ён перадаў дзякуй усім, хто іх адпраўляў, хто пісаў каментары ў сацыяльных сетках і хто верыць у дабро, людзей і нашу краіну.

«Дарагія сябры! Прашу прабачэння за досыць доўгае маўчанне, але я чакаў, што тыя, хто «клапоціцца» пра мой душэўны спакой, усё ж прапусцяць лісты і паштоўкі, але на жаль. Таму атрымваецца трохі дзіўнае камунікаванне.

У першы (і, спадзяюся, адзіны) разоў у маім жыцці я змушаны дзякаваць за віншаванні і пажаданні ў мой ДР вас усіх, не бачачы і не ведаючы, хто і што мне пісаў у гэты дзень.

Я заўсёды быў прыхільнікам ведаў, а цяпер змушаны стаяць на пазіцыі веры. Веры ў тое, што ёсць людзі, якія даслалі мне свае віншаванні і пажаданні, тыя, хто застаўся ў ліку рэальных і віртуальных сяброў, каму неабыякавыя тыя думкі і ўчынкі, што абумовілі сённяшнюю сітуацыю.

Па незалежных ад мяне прычынах я апынуўся адрэзаным ад рэальнага свету, але я ўпэўнены, што згодных са мной людзей не стала менш, чым іх было да 18.06.2020 🙂

Дзякуй вам усім велізарны за тое, што захавалі веру ў мяне, у сябе, у нашых людзей і ў краіну!

Дзякуй за падтрымку, якую я часам чую :)мДзякуй за цеплыню, дабро і клопат, які вы дэманструеце ў сённяшняй няпростай сітуацыі.

А самае галоўнае — дзякуй за тое, што вы ўсе ёсць у мяне, у маіх родных і сяброў, у сваіх каханых і блізкіх, у нашай краіны. Мы — разам, значыць, мы пераможам, і ўсё ў нас будзе добра. Жыве Беларусь!»

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu