15 кастрычніка Аляксандра Пыльчанку, які 30 гадоў быў сябром Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, пазбавілі ліцэнзіі. Гэта яшчэ адзін прыклад прававога дэфолту. Усё! Дзяржава зламалася, яна больш не працуе!

Сёння дзеючая ўлада зноў паказала: яна баіцца праўды, баіцца прафесіяналаў, якія стаяць на літары закона і для якіх Закон — найвышэй усяго.

Аляксандр Пыльчанка — сумленны і прынцыповы адвакат. Ён абараняў Віктара Бабарыку з самага першага дня яго надуманага арышту, абараняў Марыю Калеснікаву, якую выкралі і без падстаў пераследуюць.

Мы ўдзячныя ўсім адвакатам за салідарнасць, сілу і веру ў законнасць. Мы ведаем, які ціск цяпер аказваецца на абаронцаў палітычных зняволеных. Мы — разам! Праўда — на нашым баку!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu