Адвокат встретилась с Марией Колесниковой 

Людзміла Казак распавяла аб некаторых падрабязнасцях сустрэчы.

Марыя пачуваецца добра і бадзёра, нягледзячы на перажыты стрэс за апошнія двое сутак. У камеры ў яе шэсць суседак. У СІЗА Марыі аказвалі дапамогу: у яе падняўся ціск і непакоіць сэрца. На целе ёсць выцятыя месцы, баляць рукі, паколькі яе сілком запіхвалі ў машыну і утрымлівалі.  Адвакат мае намер звярнуцца да следчага з заявай аб правядзенні судова-медыцынскай экспертызы.

7 верасня пасля затрымання каля Нацыянальнага мастацтва музея Марыю прывязлі ў ГУБАЗіК, дзе яна прабыла амаль паўдня. Затым прывезлі ў КДБ, дзе да позняга вечара ад яе патрабавалі згадзіцца дабраахвотна пакінуць Рэспубліку Беларусь. Пасля  таго, як яна адмовілася, яе сілком вывезлі да беларуска-украінскай мяжы.

Людзміла Казак звяртае ўвагу, што дакументаў аб затрыманні на руках у Марыі няма ніякіх. Ёй уручылі толькі пастанову пра выбранне меры ўтрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, якое санкцыянавана Генпракуратурай 8 верасня, у якім не указана кім, калі, дзе яна была затрыманая. У сувязі з чым незразумела, з якога часу вылічваць 10-дзённы тэрмін, вызначаны для прад’яўлення абвінавачвання ў адносінах падазронага, які ўзяты пад варту.

Марыя Калеснікава расцэньвае падзеі апошніх дзён як выкраданне – сур’ёзнае крымінальнае злачынства – і разам з адвакатам мае намер складаць звароты, каб былі вызначаныя ўсе вінаватыя ў яе выкраданні і прымусовым вывозе за мяжу. Усё, што распавяла Марыя адвакату, пацвярджае гісторыю Івана Краўцова і Антона Раднянкова, якіх прымушалі вывезці Марыю ва Ўкраіну.

Марыя таксама сутыкнулася з пагрозамі фізічнай расправы, якія падчас яе знаходжання ў ГУБАЗіК успрымаць інакш,ё чым рэальнымі, не магла. Па фактах пагроз пазбаўлення жыцця Марыя таксама збіраецца падаваць заявы.

Людзміла Казак чакае, што заўтра раніцай адбудзецца допыт з удзелам Марыі Калеснікавай, якая знаходзіцца ў статусе падазронай па крымінальнай справе, што ўзбуджаная по ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. Вечарам 9 верасня Аляксандр Калеснікаў змог перадаць дачцэ патрэбныя рэчы.

Мы патрабуем даследаваць факт выкрадання Марыі Калеснікавай, незаконнае ўтрыманне і пагрозы, а таксама спыніць крымінальную справу супраць яе, Максіма Знака, Іллі Салея і ўсіх палітычных вязняў! Мы патрабуем ад дзеючай улады: спыніце пераслед грамадзян Беларусі!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu