— Дзіўнае назіранне. У камеры ў Віктара Бабарыкі ёсць тэлевізар з дзяржканаламі. У Віктара Дзмітрыевіча ёсць унікальная здольнасць: у яго атрымліваецца вылучаць з прапагандысцкіх тэлеперадач, нейкія высновы рабіць, як быццам ён аб’ектыўную інфармацыю меў. Я ўжо ня раз такое бачыў. Гэта адменны навык. Я да яго прыходжу, ён кажа: «А я вось глядзеў тое». Я пытаю, якія ён зрабіў высновы. Ён расказвае. Я кажу: «Дзіўна! Я вам прынёс, надрукаваў тое, што менавіта дазваляе зрабіць гэтыя высновы, але вы гэтага не бачылі, вы бачылі тэлевізар».
Віктар Дзмітрыевіч быў падпісаны на большасць друкаваных газет, якія выходзілі. Але цяпер частка газет ужо недаступная. Па памяці сказаць не магу, але і не хацеў бы агучваць: як толькі мы кажам пра магчымасці, яны знікаюць, — расказаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.