Выбарчая кампанія 2020 года набыла яшчэ адну адметную рысу: магчымасці для правядзення перадвыбарчай агітацыі істотна абмежавалі. Штаб Віктара Бабарыкі цяпер рыхтуе калектыўную скаргу, якую можа падпісаць любы жыхар Мінска. Чакаем вас з пашпартам!

Што адбываецца?

Рэспубліка Беларусь займае 13-е месца ў Еўропе па тэрыторыі – 207 600 квадратных кіламетраў.  Пры гэтым вызначана менш за 150 месцаў, дзе кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе дазволена праводзіць агітацыю.

Напрыклад, у горадзе Мінску такіх месцаў 6 (па адным месцы на кожныя 330 000 жыхароў), а ў Гомелі – 3. На кожны раён вылучана па адной пляцоўцы. Так, у Дзяржынскім раёне ўсе ахвотныя могуць прыходзіць для агітацыі на «пляцоўку на аўтамабільнай стаянцы, размешчаную паміж жылым домам №11 на вул. Ціхай у г. Дзяржынску і наяўнай сажалкай».

А як было раней?

Такі падыход істотна адрозніваецца ад папярэдніх выбарчых кампаній, у тым ліку ад нядаўніх выбараў у парламент, у ходзе якіх агітацыю можна было праводзіць паўсюль, акрамя абмежаванага спісу месцаў (напрыклад, станцый метрапалітэна, чыгуначных станцый і гд.).

Поўны спіс «дазволеных» для агітацыі месцаў вы можаце пабачыць па спасылцы. Для некаторых гарадоў і раёнаў мы дадалі інфармацыю аб месцах, якія раней былі ўзгодненыя ў адпаведных гарадах і раёнах. Розніца відавочная.

blank

blank

Што рабіць?

На думку штаба Віктара Бабарыкі, такое абмежаванне магчымасцяў для правядзення перадвыбарчай агітацыі не адпавядае прынцыпам арганізацыі выбарчай кампаніі і супярэчыць цяперашняму заканадаўству.  Вынесеныя выканаўчымі камітэтамі рашэнні з’яўляюцца ненарматыўнымі прававымі актамі і могуць быць абскарджаныя ў вышэйшую арганізацыю, а затым у суд (у дачыненні да рашэнняў Мінгарвыканкама – адразу ў суд).

Цяпер мы збіраем подпісы грамадзян пад калектыўнай скаргай на рашэнне Мінгарвыканкама ў суд Маскоўскага раёна горада Мінска. Калектыўную скаргу будзем падаваць у пятніцу, 10 ліпеня. Да гэтага любы ахвотны выбаршчык з горада Мінска (важна мець прапіску менавіта ў сталіцы) зможа пакінуць пад ёй свой подпіс па адрасе г. Мінск, вул. В.Харужай, 25/1.  Прыходзьце з пашпартам!

РАСКЛАД

8 ліпеня – 17.00 – 21.00

9 ліпеня – 9.00 – 21.00

Важна! Калектыўную скаргу будуць падаваць юрысты штаба. Кожны, хто падпішацца пад скаргай, зможа ўдзельнічаць у судовым паседжанні, калі яго прызначаць.

8 ліпеня мы таксама падаем скаргі ва ўсе абласныя выканаўчыя камітэты па іншых рашэннях, прынятых у дачыненні да дазволеных для агітацыі месцаў.  Формы дакументаў традыцыйна выкладзеныя на сайце.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu