Выбарчы кодэкс – найважнейшы дакумент.
Паводле артыкула 74 усе кандыдаты ў Прэзідэнты з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарчых і іншых сходах, нарадах. У тым ліку па дзяржаўным тэлебачанні.

Таму сёння, 28 ліпеня, Святлана Ціханоўская накіравала свой зварот з просьбай запрасіць яе выступіць на пасяджэнні пазачарговай сесіі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. На той жа сесіі, дзе 3 жніўня перад пачаткам датэрміновага галасавання, са сваім пасланнем будзе выступаць дзейны Прэзідэнт.

Ён таксама знаходзіцца ў статусе кандыдата, а паводле артыкула 73, усе кандыдаты ў прэзідэнты маюць роўныя правы і нясуць роўныя абавязкі.

Мы выказваем сваё меркаванне, з якім трэба лічыцца.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu