Сёння, 17.08, Марыя Калеснікава падала Заяву ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем неадкладна правесці праверку і распачаць крымінальныя справы ў дачыненні да тых, хто парушыў закон. У першую чаргу, цягам апошняга тыдня. Неадкладна вызваліць неасуджаных і незаконна затрыманых людзей.

Мы не будзем гэтага трываць. Так не пройдзе. Усе, хто выкарыстоўваў гвалт, павінны панесці адказнасць паводле закона.

Даводзім поўны тэкст Заявы:

Генеральная пракуратура
Рэспублікі Беларусь

Заяўнік:
Калеснікава Марыя Александраўна

Аб крымінальнай адказнасці згодна з арт. 400 КК Рэспублікі Беларусь папярэджаная.

_____________                    _______________________________
Дата                                      Подпіс

Заява

Прашу правесці праверку і пасля ўстанаўлення прыкмет, указаных у дадзенай заяве складаў злачынстваў, прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, якія з 9.08.2020 па 17.08.2020 здзяйснялі дзеянні, апісаныя ў дадзенай заяве.
Згодна з арт. 166 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, нагодамі для ўзбуджэння крымінальнай справы ў прыватнасці з`яўляюцца: заявы грамадзян, паведамленне аб злачынстве ў сродках масавай інфармацыі.
Згодна з арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь аб «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», пры ўстанаўленні парушэнняў заканадаўства ў залежнасці ад іх характару пракурор у межах сваёй кампетэнцыі прымае наступныя меры пракурорскага рэагавання.

  • выносіць пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы;
  • вызваляе сваёй пастановай асоб, незаконна пакараных праз адміністрацыйнае затрыманне;
  • дае пісьмовыя ўказанні па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • уносіць прадстаўленні, уносіць прадпісанні і афіцыйныя папярэджанні, абавязковыя для іх выканання.

Улічваючы выкладзенае, прашу прыняць меры пракурорскага рэагавання на падставе наступнага:

Як стала вядома з шматлікіх паказанняў відавочцаў і публікацый у сродках масавай інфармацыі, з 9.08.2020 па ўсей тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асабліва ў Мінску, адбываліся беспадстаўныя затрыманні грамадзян, якія не здзяйснялі адміністратыўных правапарушэнняў. Затрыманні нярэдка суправаджаліся незаконным і беспадстаўным ужываннем фізічнай сілы і спецсродкаў, што пацягнула за сабой смерці людзей, нанясенне сур`ёзных цялесных пашкоджанняў. Пасля затрыманняў людзям наўмысна чынілі фізічныя пакуты, аказвалі псіхалагічны ціск, стваралі невыносныя ўмовы знаходжання ў месцах затрымання. У адносінах да людзей, якія не здзяйснялі адміністратыўных правапарушэнняў, выносіліся неправасудныя прысуды. Былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да шырокага кола асоб, якія, як выцякае з паказанняў тых, хто вызваліўся з ІЧУ і СІЗА, таксама падвяргаліся гвалту з мэтай атрымання пажаданых паказанняў і відэазапісу прызнанняў. Усе гэтыя звесткі публікаваліся ў адкрытых крыніцах, аднак да гэтага часу не былі распачатыя крымінальныя справы. Вось толькі некаторыя з апублікаваных матэрыялаў.

Прашу ўважліва азнаёміцца з гэтымі матэрыяламі пры разглядзе дадзенай заявы, разглядзець фотаздымкі, паглядзець відэа, паслухаць аудыёзапісы, што пацвярджаюць катаванні людзей уначы ў ІЧУ на Акрэсціна і іншых памяшканнях праваахоўнай сістэмы. Прашу паспрабаваць прачытаць уголас паказанні людзей, якія расказваюць, як з іх здзекаваліся.

1. «Хотели перемен, с***?» Что происходило в изоляторе на улице Окрестина, который стал символом полицейской жестокости в Беларуси — https://meduza.io/feature/2020/08/16/hoteli-peremen-suki
2. «Засунули в трусы боевую гранату. Сказали, за мою смерть ничего не будет». Задержанные рассказали об избиениях — https://news.tut.by/society/696664.html
3. «Говорю: мужики, не расстреливайте меня». Монологи пациентов БСМП (некоторые — из реанимации) — https://news.tut.by/society/696741.html
4. Что происходит в военном госпитале, куда везли с травмами c протестов. Рассказывает врач — https://news.tut.by/society/696832.html
5. «С***, расставь ноги шире». Как на Окрестина избивали и унижали женщин — https://naviny.by/article/20200816/1597591161-suka-rasstav-nogi-shire-kak-na-okrestina-izbivali-i-unizhali-zhenshchin
6. «Это какое-то зверство…» Пострадавшие и задержанные рассказывают про суды и травмы — https://people.onliner.by/2020/08/15/rasskaz-cheloveka-zaderzhannogo-v-minske
7. «Милиционер с дубинкой кричал: „Кто лучший президент в мире?“. Все молчали — они пошли нас избивать» Как издевались над задержанными белорусами в изоляторах временного содержания — https://www.codastory.com/ru/disinfo/belarus-torture/
8. Узники Окрестина. Шокирующие истории — https://naviny.by/article/20200815/1597485162-uzniki-okrestina-shokiruyushchie-istorii
9. «Обычный человек не может так бессмысленно и жестоко бить человека ни за что» — https://naviny.by/article/20200813/1597331282-obychnyy-chelovek-ne-mozhet-tak-bessmyslenno-i-zhestoko-bit-cheloveka-ni
10. «Надзиратели включали нам Киркорова». Известного режиссера избили и перекрасили ему волосы» — https://news.tut.by/culture/696879.html
11. «Поставили автоматы к головам, и всё — и привезли сюда». Из ЦИП на Окрестина начали выпускать задержанных — https://news.tut.by/society/696598.html
12. «Собаки лают, вопли, люди на коленях». Что рассказывают задержанные в Бресте, которых ночью выпустили из СИЗО» — https://news.tut.by/society/696619.html
13. «Они были не из ГАИ, ГАИ — не такие». Мотоциклистки, которых жестко задержали в Уручье, рассказали о том страшном вечере — https://auto.onliner.by/2020/08/14/za-chto-izbivali-motociklistov
14. «У нас война, если мы ищем пропавших детей?» Около 500 человек собрались под тюрьмой в Жодино — https://news.tut.by/society/696566.html
15. «Мужчины кричали нереальным голосом». Житель Бреста о том, как избивали в гараже РОВД — https://news.tut.by/society/696826.html
16. «Ощущение, что это Средневековье». Ночью возле Окрестина записали аудио — крики и стоны от избиений — https://news.tut.by/society/696524.html
17. «Девушке запихивали в рот белый браслет». Родные задержанных собрались у ИВС на Окрестина — https://news.tut.by/society/696375.html
18. «Смотреть на эту ситуацию очень тяжело». Медики скорой — о том, что происходит на протестах
https://health.tut.by/news/medical_news/696526.html
19. «Мне адмовіліся паказваць цела сына». У Гомлі пасьля затрыманьня памёр 25-гадовы хлопец — https://horki.info/news/15209.html
20. «Кто-то брызнул в наш отсек автозака из перцового баллончика». Очевидец рассказывает, как обошлись с Александром Вихором — https://people.onliner.by/2020/08/16/kto-to-bryznul-v-nash-otsek-avtozaka-iz-percovogo-ballonchika-ochevidec-rasskazyvaet-kak-oboshlis-s-aleksandrom-vixorom
21. Избитый омоновцами белорусский подросток впал в кому — https://lenta.ru/news/2020/08/15/koma/
22. Опубликовано видео, как в Минске погиб Александр Тарайковский. У него ничего не было в руках — МВД утверждало, что он бросал бомбу — https://meduza.io/news/2020/08/15/opublikovano-video-kak-v-minske-pogib-aleksandr-taraykovskiy-u-nego-nichego-ne-bylo-v-rukah-mvd-utverzhdalo-chto-on-brosal-bombu
23. Опубликовано видео, как погиб Александр Тарайковский — его застрелили — https://naviny.by/new/20200815/1597506749-opublikovano-video-kak-pogib-aleksandr-taraykovskiy-ego-zastrelili

Гэты спіс можна працягваць сотнямі публікацый у беларускіх і замежных сродках масавай інфармацыі.
З улікам апублікаванай інфармацыі, прашу правесці праверку па кожным прыведзеным факце на прадмет наяўнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў праваахоўных органаў (і дзеяннях або бядзейнасці іх калег, а таксама суддзяў, пракурорскіх работнікаў, якім было дакладна вядома аб сітуацыі) наступных складаў злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей КК РБ), а таксама іншых складаў злачынстваў у выпадку выяўлення адпаведных фактаў у ходзе праверкі.

Арт. 128 КК РБ. Незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, катаванні або акты жорсткасці, якія здзяйсняліся ў сувязі з палітычнымі перакананнямі. Пад катаваннямі разумеецца любое дзеянне, праз якое якой-небудзь асобе прычыняецца моцны боль, фізічныя або псіхічныя пакуты з мэтай прымусу дадзенай асобы або трэцяй асобы да дзеянняў, што супярэчаць іх волі, у тым ліку каб атрымаць ад іх звесткі або прызнанні, а таксама з мэтай пакарання, або з іншымі мэтамі або з любой прычыны, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль або пакуты прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў або па яе падбухторванні або з яе дазволу ці маўклівай згоды.

Арт.139 КК РБ. Наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства) – стрэл з блізкай дыстанцыі ў бяззбройнага.

Арт. 142 КК РБ. Забойства пры перавышэнні мер, неабходных пры затрыманні асобы, якая здзейсніла злачынства – меры, ужытыя пры затрыманні.

Арт.144 КК РБ. Прычыненне смерці па неасцярожнасці – збіццё і ўмовы ўтрымання пасля затрымання.

Арт. 147 КК РБ. Наўмыснае прычыненне цяжкога цялеснага пашкоджання – беспадстаўнае выкарыстанне спецсродкаў і збіцця.

Арт. 148 КК РБ. Наўмыснае пазбаўленне прафесійнай працаздольнасці – у прыватнасці, скалечаныя музыканты.

Арт. 149 КК РБ. Наўмыснае прычыненне менш цяжкога цялеснага пашкоджання – збітыя і пацярпелыя ад спецсродкаў.

Арт. 153 КК РБ. Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання – збітыя і пацярпелыя ад спецсродкаў.

Арт. 154 КК РБ. Катаванне – наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага або сістэматычнае нанясенне пабояў, у тым ліку катаванне непаўналетняга, або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным або залежным становішчы.

Арт. 167 КК РБ. Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару – факты ўвядзення старонніх прадметаў (дубінкі, бутэлькі) у задні праход.

Арт. 392 КК РБ. Вынясенне свядома неправасудных прысуду, рашэння або іншага судовага акта – вынясенне пастаноў у адносінах да збітых, распранутых людзей, людзей, якія знаходзяцца ў стане псіхалагічнага шоку.

Арт. 394 КК РБ. Прымус да дачы паказанняў – выкарыстанне фізічнага ціску для атрымання паказанняў.

Арт. 393 КК РБ. Прыцягненне ў якасці абвінавачанага свядома невінаватага – узбуджэнне крымінальных спраў і прыцягненне асоб у якасці абвінавачаных пры адсутнасці якіх-небудзь доказаў супрацьпраўных дзеянняў.

Арт. 426 КК РБ. Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў: наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, якія пададзеныя яму па службе, у тым ліку звязанае с гвалтам, пакутамі або абразай пацярпелага з выкарыстаннем зброі або іншых сродкаў (ч. 3).

Арт 397 КК РБ. Свядома незаконныя затрыманні або зняволенне пад варту або ўтрыманне пад вартай.

Арт. 425 КК РБ. Наўмыснае насуперак інтарэсам службы невыкананне службовай асобай з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў, якія яна павінна была і магла здзейсніць у адпаведнасці з ускладзенымі на яе службовымі абавязкамі, спалучанае з патуральніцтвам злачынству або пацягнуўшае істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян або дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (бяздзейнасць службовай асобы).

На падставе вышейвыкладзенага,

ПРАШУ:

  1. Правесці праверку па вышейпаказаных фактах з мэтай устанаўлення ў дзеяннях асоб складоў злачынстваў і ўзбуджэнні крымінальнай справы. Узбудзіць крымінальныя справы на падставе выкладзеных у СМІ фактаў.
  2. Неадкладна вынесці пастанову аб вызваленні затрыманых, але не асуджаных асоб.
  3. Неадкладна правесці інспекцыю месцаў утрымання асоб, якія былі падвергнутыя адміністратыўнаму арышту, праверыць стан арыштаваных асоб, забяспечыць медыцынскую дапамогу пацярпелым, вызваліць ад адбывання арышту невінаватых, прадставіць поўныя спісы арыштаваных асоб, праверыць заявы аб фактах гібелі людзей у месцах адбывання адміністратыўнага арышту (зніклымі без звестак лічыцца больш за 80 чалавек).
  4. Прыняць меры для неадкладнага вяртання вызваленым асобам або любым сваякам ці адвакатам дакументаў і асабістых рэчаў.
  5. Адмяніць выдадзеныя пракуратурай афіцыйныя папярэджанні ў адрас затрыманых удзельнікаў мірных акцый, публічна растлумачыць, што пры адсутнасці іншых прыкмет паўторнасць удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не з`яўляецца дзеяннямі, якія цягнуць за сабой адказнасць паводле арт. 342 КК РБ.

17 жніўня 2020             ________________________________        Калеснікава М.А.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu