Завяршэнне падачы дакументаў у ЦВК

Сябры! Нягледзячы на тое, што Віктар Бабарыка ўсё яшчэ не выйшаў на свабоду, наш штаб даводзіць працэс рэгістрацыі да канца. Таму сёння, 20 ліпеня, мы падалі пакет дакументаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Цэнтральную выбарчую камісію.

Завершение подачи документов в ЦИК Завершение подачи документов в ЦИК

Усе вы, удзельнікі ініцыятыўных груп і актыўныя грамадзяне Беларусі, аддалі шмат сілаў і часу, каб гэта адбылося. Неверагодны месяц і рэкордная колькасць сабраных подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўнага кандыдата.

Дзякуй вам! Менавіта гэтыя дзеянні дазволілі падаць сёння ў ЦВК поўны пакет дакументаў, у абсалютнай адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ўчора быў апублікаваны зварот аб ініцыяванні Рэспубліканскага Рэферэндуму. Каб запусціць працэс, нам неабходна сабраць ініцыятыўную групу. Далучайцеся па спасылцы!

Мы будзем трымаць вас у курсе падзей. Разам пераможам!

Завершение подачи документов в ЦИК Завершение подачи документов в ЦИК

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu