Ужо заўтра, 4 чэрвеня, Віктар Бабарыка сустрэнецца з ініцыятыўнай групай у Віцебску!
Сёння прайшла наша першая сустрэча з ініцыятыўнай групай у Гомелі ў межах тура па Беларусі.
«Было надзвычай добра абмеркаваць пытанні і праблемы, якія датычацца менавіта рэгіёну. Я вельмі рады, што мы ўсе розныя, але нас яднае жаданне змяніць жыццё да лепшага! Дзякуй усім вялікі!» — падсумаваў Віктар Бабарыка.
Поўны запіс прамога эфіру можна паглядзець на нашым YouTube-канале.
А ўжо заўтра пройдзе сустрэча з ініцыятыўнай групай у Віцебску па адрасе: пр-т Фрунзе, 81 к.1 (прыпынак Завод «Эвістар») па прыступках налева, уваход з тарца галоўнага ўваходу (шэрыя дзверы), 4 паверх, час — 17: 30.
Калі вы жадаеце пакінуць подпіс, вазьміце з сабой пашпарт. Памятайце і пра неабходныя сродкі аховы здароўя. Арганізатары будуць імкнуцца забяспечыць сацыяльна-бяспечны кантакт паміж удзельнікамі.
Што вы б хацелі спытаць? Якія праблемы ў першую чаргу трэба вырашаць у вашым горадзе і рэгіёне?