17 чэрвеня а 18 гадзіне Віктар Бабарыка наведае пікет па зборы подпісаў, каб асабіста падзякаваць неабыякавым і актыўным жыхарам вашага горада.
Адрас пікета: вуліца Заслонава, 23 каля гандлёвага цэнтра «Вест».
Але гэта яшчэ не ўсе навіны. Заўтра ў Салігорск таксама прыедуць сябры ініцыятыўнай групы з Мінска, каб зладзіць дадатковыя пікеты з 15:00 да 20:00. Адрасы вы зможаце знайсці раніцай на мапе пікетаў.
Дзякуй за вашу падтрымку! Сябры, нагадваем вам пра асабістую бяспеку і маскі. Беражыце сябе, разам пераможам!