Разговор с Виктором Бабарико перед задержанием

Саша Раманава / KYKY.ORG

Справа была ў Бабруйску, куды 15 чэрвеня кандыдат у прэзідэнты паехаў здаваць подпісы і сустракацца з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы. Абвінавачванні супраць Белгазпрамбанка ўжо прагучалі, «Еву» Хаіма Суціна ўжо канфіскавалі з публічнай галерэі. Усе здагадваліся, што ёсць рызыка затрымання Віктара Бабарыкі, і мне хацелася запісаць не тое, каб пажаданне на будучыню. Хацелася зафіксаваць тое, што адбываецца — зразумець, што ён думае і чым хоча падзяліцца.


Віктар Бабарыка выйшаў са свайго выбарчага штаба і прайшоў пяць метраў па двары ў бок аўтамабіля. Яго адразу ж пазналі выпадковыя мінакі і сталі падыходзіць фатаграфавацца, як да Элтана Джона. Праз хвілін пяць мы селі на задняе сядзенне ў вялікую «Таёту» са светлым скураным салонам. Спераду ехалі ахоўнік і кіроўца. Я пахваліла выбарчы лагатып Бабарыкі з рубінавым сэрцам, а ён прыгадаў бабулю на пікеце, якая крычала: «Мы хочам павагі і любові»! Далей будзе дыктафонны запіс голасу Віктара Бабарыкі з нязначнымі скарачэннямі і перабіўкамі:

– Я закаханы (Заўв. — слова “закаханы” на працягу ўсёй сваёй прамовы Віктар Бабарыка вымаўляе па-беларуску) ў кожнае дрэва, кропку і дэталь гэтай Беларусі, у кожную сітуацыю і ў людзей, незалежна ад таго, хто яны. Гэтыя людзі самыя лепшыя. Я амаль люблю Аляксандр Рыгоравіча, нягледзячы на тую шкоду, якая мне наносіцца. У любові самая правільная гісторыя — гэта магчымасць замірыць усіх, як зрабілі нашыя сэрцайкі. Прымітыўна, так? А ўсіх парвала. У чалавека мае застацца ўражанне, што Беларусь — поўная цудаў, у якіх мы не аддаем сабе справу, але ўсё адно працягваем закохвацца.

Я ў здзіўленні змоўкла. Уявіце сітуацыю: банк развальваецца, сяброўка Святлана (Святлана Купрэева Заўв. Рэдакцыі KYKY.ORG) ужо ў турме, навіна аб блакаванні рахункаў прыходзіць проста туды, у аўтамабіль, а Віктар Бабарыка сядзіць і расказвае мне пра любоў. Гэта гучала як «I have a dream» Марціна Лютэра Кінга, і было, халера бяры, нечакана!

blank

Віктар Бабарыка ў дзяцінстве. Фота з асабістага архіва

–  Давайце паспрабуем прайсці жыццё чалавека ад нараджэння і ўзнікнення колаў любові да самага канца. Вось мы нараджаемся. Матуля, бяспека, бацька, маленькія браты і сваякі — кола любові пашыраецца. Ты любіш бабулек і дзядулек (Заўв. – менавіта такія формы ўжыў Віктар Бабарыка), якія ў раннім дзяцінстве ўзялі цябе на рукі. Ты выйшаў у свой самы лепшы двор: мама магла насварыцца, а сябры даць па карку, але ўсё роўна я іх люблю. Потым пайшоў у школу. Любімыя настаўнікі для кожнага розныя — адзін любіць літаратуру, іншы матэматыку. Але ў кожнага ёсць хоць адзін настаўнік, які запомніцца на ўсё жыццё. І гэта другое кола любові.

blank

Паступова ты рос, набіраўся досведу. У сценах школы здавалася, што вялікі свет небяспечны, а выявілася, што гэтыя незнаёмыя людзі не такія страшныя. Табе 18 гадоў, ты пайшоў ва ўніверсітэт ці на працу — працэдуры ідыёцкія, а людзі вакол добрыя! Дзіўная штука: каўбаса можа быць кепская, але прадавец — добры. Але я закаханы не працэдуры, не ва ўладу або інстытуты. Я закаханы ў людзей. Мне хочацца не іх мяняць, а ўмовы, у якіх яны аказваюцца. Саміх людзей мяняць не трэба, нават сяброў выбарчай камісіі. Дзе б ты ні жыў, ў гаротнай вёсцы або ў сталіцы, колькі б табе ні было гадоў, дзе б ты ні працаваў — ты заслугоўваеш любові. Людзі, якія з’ехалі з Беларусі, сварацца на рэжым і немагчымасць рэалізавацца. Але шмат хто кажа: «Будуць іншыя ўмовы – вярнуся».

Мне хацелася дамагчыся канкрэтыкі. Для мяне, як журналіста, фактурагэта гісторыі з асабістага жыцця. Але Віктар Бабарыка, мяркуючы па ўсім, намаляваў сваім матэматычным розумам ідэальную карціну прамовы. Пакуль мы праязджалі палі і лес па дарозе ў Бабруйск, ён казаў пра прыроду.

blank

– У нас унікальная прырода: у краіне ёсць усе чатыры сезоны. Ты не ведаеш, на які час браць адпачынак, таму што едзеш у лета і шкадуеш пра зіму, якую пакінуў. Само гэтае адчуванне — як расставацца з любімымі. Быццам стаміўся і ўжо прызвычаіўся, а варта расстацца і разумееш — не стае. Вельмі мала такіх кампрамісных краін, дзе любіць можна ўсё цалкам. Гэта як сапраўдная закаханасць у жанчыну або ў мужчыну. Асобна ўзятую частку цела — нос, рот, рукі, вочы — ты заўсёды знойдзеш лепш. Ёсць краіны з лепшай зімой, ёсць гарады прыгажэйшыя, ёсць лета цяплейшае — але я закаханы ў Беларусь цалкам і ў сукупнасці яе частак цела.

– Заўвага пра тых, хто з’язджае з Беларусі, сварачыся на рэжым, і кажа аб тым, што вярнуўся б, калі б нешта памянялася — праўда. І яшчэ я заўважыла, што беларусаў у суседніх краінах вельмі любяць: асабліва ўкраінцы і масквічы.

– Тут пытанне не ў ацэнцы беларусаў. Мы кажам пра ўласныя ўражанні ад жыцця. Вось я — звычайны закаханы беларус. Выдатна, калі маё пасланне падштурхне кагосьці задумацца: аказваецца, закахацца ў нас можна — «а я і не ведаў». Нашае ўспрыняцце сітуацыі не можа быць перанесенае на людзей. Тут як з тымі ж прадаўцамі — яны не вінаватыя, што прадаюць кепскую каўбасу. Прадавец як чалавек выдатны, і патрабаваць ад яго, каб ён перастаў прадаваць, нельга. Чалавек, які быў вымушаны выконваць чужыя загады ці службовыя абавязкі, не заўсёды дзейнічае, зыходзячы з ўнутранага стану.

– Беларус у такія моманты забываецца на сябе?

– Не забываецца, але ён можа апынуцца ў складанай сітуацыі. Уявіце, 26 гадоў нас ненавідзелі. З недалюбленага дзіцяці атрымліваецца вялікая бяда, калі ён становіцца дарослым. Самога Аляксандра Рыгоравіча губіць дзіцячая недалюбленасць і нястача любові. Але гэта не значыць, што ў нас усярэдзіне няма гэтага жадання любові. Таму сварыцца трэба не на  чалавека. Сварыцца трэба на абставіны і мяняць сістэму, у якой ён жыў.

– На якую?

– Дзяржава павінна будавацца на абароне чалавека і яго інтарэсаў. Калі гэта культура, то гэта пазітыў. Калі ахова здароўя, то абарона. Калі спорт, то не дзеля «памру, але перамагу, а спорт дзеля задавальнення стаяць на п’едэстале гонару за сваю краіну. Уся сістэма дзяржавы павінна імкнуцца да міністэрства шчасця. Прамысловасць — гэта не знішчэнне экалогіі, а любоў да прыроды. Знак абмежавання хуткасці на дарозе не павінен азначаць, што ў кустах хаваецца даішнік з радарам. Ён павінен быць перасцярожным — калі не збавіш хуткасць, уляціш у яму. Падатковая сістэма не проста збірае грошы для дзяржавы, а размяркоўвае іх на вашую ж карысць. Паперка аб рэгістрацыі прадпрымальніка, якую мы падпісваем у дзяржаве, павінна быць не забароннай, а абараняльнай. Ты як прадпрымальнік павінен разумець, што парушыўшы тэхнічныя стандарты, зробіш шкоду найперш сабе. Працэдуры і правілы павінны сцерагчы цябе, а не абстрактную дзяржаву ад цябе. Нават судовая сістэма — гэта не пакаранне, а шанец на выпраўленне. Кожнае дзеянне сістэмы, створанай у дзяржаве, павінна быць падпарадкаванае паляпшэнню, любові, клопату і павазе.

blank blank

Мы абганяем два дзіўныя чорныя бусы, і ў машыне жартуюць, што ў Бабруйск едзе група захопу. Мне, вядома, не да жартаў, я намацваю пашпарт у заплечніку і маральна рыхтуюся апынуцца разам з кандыдатам у ізалятары за несанкцыянаваны мітынг. Але гэта адбудзецца толькі праз тры дні, КДБ затрымае Віктара паводле крымінальнага абвінавачання. А пакуль я не перастаю дзіву давацца яго спакою.

– Дзіўная рэч — беларусы, аказваючыся ў шматнацыянальных калектывах, былі адзінымі, хто не ўтвараў зямляцтвы ў войску. Навошта зямляцтвы? Мы ведаем, што вакол класныя хлопцы і з усімі сябруем. Так, быццам гэта кепска — мы не можам аб’яднацца ў супольнасць і адстойваць уласныя інтарэсы. З іншага боку, мы ніколі не выклікаем нянавісці. У нас ёсць разуменне агульнага інтарэсу. Мы ведаем, што ўсе людзі вартыя любові, а калі гэта так — нашто дзяліць іх на левых і правых?

Даярка ў калгасе павінна ведаць, што гэта малако вып’е пілот нацыянальнай авіякампаніі, а потым і міністр, які прыме дэкрэт аб развіцці малочнай прамысловасці. Гэта эфект матылька — дробных і нязначных проста не існуе. Любы твой учынак з’яўляецца пачаткам велічэзнага ланцуга, якая ўплывае на ўсіх жыхароў тваёй краіны. І краіна мяняецца ў лепшы бок, калі ты робіш сваю працу добра.

Людзі ў Бабруйску сабраліся на плошчы перад гандлёвым цэнтрам. Сябраў ініцыятыўных груп і спачувальнікаў аказалася чалавек сто ці дзвесце. Бабулі, жанчыны з вазочкамі, мужчыны. Віктара не было чуваць, бо што ён прыехаў без мікрафонаінакш палічылі б за несанкцыянаваны мітынг. Два міліцыянты стаялі праз дарогу ля аптэкі за дрэвам і моўчкі назіралі. Было трохі крыўдна, што кандыдата ў кандыдаты ў прэзідэнты чуюць толькі чалавек дзесяць у першым коле, а астатняя сотня чытае па вуснах. Людзі здымалі стрым, і голас Бабарыкі гучаў адначасова рэхам з дзясятка дэвайсаў. За паўгадзіны Віктар адказаў на пытанні, і мы паехалі ў бліжэйшы выканкам здаваць подпісытрэба было паспець да канца працоўнага дня наведаць тры бабруйскія аддзяленні. У машыне Віктар працягнуў казаць пра колы любові.

– У кожнага з нас ёсць успамін дзяцінства, дзе ты памятаеш сябе самым шчаслівым. Эмацыянальны інтэлект чалавека фарміруецца ў вельмі раннім узросце, і такія ўспаміны вызначаюць наш лёс. Вось чалавек прыходзіць у свет як чысты аркуш паперы. У яго ёсць толькі эмацыянальнае ўспрыняцце: цяпло мамы, усмешка. Нават пакінутыя дзеці будуць памятаць клапатлівыя рукі санітаркі. Гэтыя людзі ўкладаюць у нас штосьці на самым раннім этапе, фармуюць яшчэ не веды, а пачуцці. Я закаханы ў Беларусь, таму што беларусы ўмеюць вельмі добра атачаць цябе з дзяцінства любоўю. У нас няма катаклізмаў. У нас усё вельмі атмасферна, мякка і пяшчотна. Я не народжаны на беразе акіяна. Я не народжаны ў гарах з іх веліччу. Я народжаны ў свеце, які вельмі цёплы і хатні.

blank blank

Віктар з жонкай Марынай. У 2017 годзе яна трагічна загінула падчас дайвінгу

Найбуйнейшы выканкам Бабруйска выглядае як маўзалей. Пры дарозе стаіць пабляклы білборд з фотаздымкамі ганаровых жыхароў горада, сярод іх Лідзія Ярмошына. Я падумала, што і пры Бабарыку гэты білборд нікуды б не падзеўсяхіба што абвясцілі б тэндэр на добрага дызайнера, бо сіні міліцэйскі фон і састарэлыя рамкі ніяк не дадаюць гонару ўраджэнцам. Віктар Бабарыка адправіўся здаваць подпісы разам з ахоўнікам. Іх не было паўгадзіны.

– Вялікая частка беларусаў аточыць цябе клопатам, як нас цяпер падчас здачы подпісаў. Хтосьці думае, што мы заўсёды хадзілі пад пугай. Ды не хадзілі мы ніколі! Мы проста давалі магчымасць вам самім зразумець, што вы робіце няправільныя рэчы. Нашая згода цярпець не прадыктаваная нашай слабасцю. Яна прадыктаваная любоўю. І калі канчаткова пераконваешся, што не разумее чалавек — тады хрэн з табой. Тады партызаны і паравозы пад адхон. Але нават нашае партызанства вынікае з нежадання верыць у тое, што гвалт, вайна і сілавы метад прыводзяць да добрага. Мы ведаем, што пераседзім усіх, хто бегае і гарлапаніць. Беларусаў ўвесь час вызвалялі: расейцы ад палякаў, палякі ад расейцаў. Дзіўная штука: мы ўяўлялі з сябе такую ​​каштоўнасць. Мы не слабыя. Мы проста мудрэйшыя. Таму што нашая цяга да пяшчоты і любові фарміруецца ў дзяцінстве.

Далей пачынаецца ранні этап фармавання нацыі – перыяд камунікацыі з аднагодкамі. Я выходжу ў падлеткавы свет, і мне важна зразумець, як ставіцца да сябе падобным, што жывуць у іншых сем’ях і ўмовах. І тут адбываецца дзіўная штука: ёсць народы, для якіх на першым месцы род і племя, ёсць якія лічаць расу галоўнай. А вось я закаханы ў Беларусь таму, што для нас усё добрыя і ўсе сябры. У мяне няма індывідуалістычнай прыналежнасці да нацыі і тэрыторыі — мяне проста гэтаму не вучаць ані настаўнікі, ані бацькі. Ты выходзіш не выключным народам, а народам, які любіць усіх. Яскравы прыклад ВКЛ — там шмат народаў жыло, і кожны меў сваё імя. У любыя перыяды беларусы былі кампрамісным своеасаблівым народам, нашая індывідуальнасць выяўлялася ў прыняцці іншыай індывідуальнасці без адстойвання ўласнай рацыі. Што робіць захопнік? Укараняе сваю гісторыю. Слабы народ падпарадкоўваецца і забывае сябе. А мы паглынаем і асімілюем. Раз — і паволі ўсё аказваюцца беларусамі. І беларуская мова нікуды не дзяецца!

blank

Віктар Бабарыка на адным з пікетаў, чэрвень, 2020

Трэцяя гісторыя ўжо пра дарослае жыццё. Я закаханы ў Беларусь таму, што мы не замінаем нікому жыць. Мы робім бізнэс, ня заваёўваючы, ня адціскаючы, не канкуруючы. Арганічна расцём і гатовыя да любога аб’яднання. Мы як партнёры проста ўнікальныя — ва ўсім свеце кажуць, што беларус кінуць не можа. Ён можа не заплаціць, але будзе ведаць, што ён павінен. Калі ён падымецца, то дакладна аддасць. Я закаханы ў Беларусь таму, што мы не можам падмануць дзеля ўласнай карысці. Мы паважаем нашых даўжнікоў і крэдытораў. Мы не прыходзім, каб уставіць ім паяльнік куды не трэба. Нават калі трэба — усё роўна не ўстаўляем.

І апошняе — перыяд сыходу. Тут кола любові замыкаецца. Мы становімся старымі, якім у рукі трапляюць тыя самыя немаўляткі (Заўв. — ВБ зноў ужыў беларускае слова). Мы самі некалі станем успамінам для новага пакалення. І не важна, ёсць у нас свае дзеці, ці гэта пляменнікі або чужыя дзеці. Ёсць розныя старыя: якія вандруюць па ўсім свеце і якія распавядаюць пра былыя подзвігі. Ёсць там старыя, якія сядзяць і буркочуць. А нашыя старыя хочуць усё сваё пражытае жыццё аддаць тым, хто трапляе ў іх сферу ўплыву. Усё гэта «паеш», «а калі замуж выйдзеш?» — клопат ўжо не пра сябе. Надышла пара падумаць пра сваіх дзяцей, чужых, сабаках і котках у двары. Мы загортваем навакольны свет у цёплую коўдру (Заўв. — і зноў). Старыя замыкаюць гэтае непарыўнае кола, і я закаханы ў Беларусь, бо паміраю ў атачэнні любімых людзей у любімым месцы.

Віктара Бабарыку затрымалі праз тры дніу чацвер 18 чэрвеня. Артыкулы, паводле якіх яму прад’яўленае абвінавачванне, не называюцца. 365 тысяч з 434 тысяч сабраных подпісаў пададзены ў ЦВК, рашэнне аб рэгістрацыі ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі будзе прынятае 14 ліпеня.

Матэрыял парталу kyky.org

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu