Сябры, у інтэрнэце з’явілася платформа «Сумленныя людзі», мэта якой — забяспечыць права кожнага чалавека на свабодны ўдзел у выбарах і атрыманне дакладнай і празрыстай інфармацыі пра іх.
Ініцыятыва «Сумленныя людзі» будзе публікаваць карысную інфармацыю і дакладныя інструкцыі аб тым, як кожны з нас можа зрабіць выбары сумленнымі проста цяпер.
Мы перакананыя, што Беларусь — краіна надзвычайных людзей і вялікіх магчымасцяў. І сумленнасць — адна з нашых моцных якасцяў, якія спадарожнічаюць нам да кожнай пастаўленай мэты.
Ужо сёння ў нас ёсць магчымасць паўплываць на правілы гульні, а менавіта — на чысціню іх выканання. Для пачатку можна проста далучыцца да ініцыятывы ў сацыяльных сетках, распавесці пра яе сябрам і знаёмым.
Далучыцца да ініцыятывы можна на любой зручнай платформе:
Facebook: https: //www.facebook.com/honestpeople.by/
Telegram: https: //t.me/honestpeople_by
Instagram: https: //www.instagram.com/honestpeople.by/
Уконтакце: https: //vk.com/public196036808
Аднакласнікі: https: //ok.ru/group/58137383796844
Viber: https://vk.cc/avAuKe
Знайсці блізкіх вам па духу людзей проста праз хэштэг у Telegram и Viber — #мысумленныялюдзі, #мычестныелюди.
Дзякуй усім і беражыце сябе!