26 жніўня Аляксандр Калеснікаў змог пабачыць Марыю Калеснікаву. Аляксандра Паўлавіча выклікалі ў суд. Што ён рабіў на закрытым працэсе — гэта сакрэт, бо ўсе ўдзельнікі гэтай справы звязаныя падпіскай аб невыдаванні. Але Аляксандр Паўлавіч расказаў нам пра сваю асабістую радасць — ён нарэшце змог убачыць сваю Машу! І яе сябра Максіма Знака. 

Мне здаецца, што Маша засталася такой жа яркай, такой жа зычлівай, шчырай і яе настрой перадае мне добры настрой і, вядома ж, перакананасць у тым, што ўсё будзе добра. З аднаго боку эмацыйна складана было перажыць гэты момант. Але з іншага боку, пасля таго як я ўбачыў настрой і, самае галоўнае, ўсмешлівую дачку, ў мяне прыліў нейкіх сіл і, вядома ж, вельмі прыемнае ўражанне засталося пасля сустрэчы.

Закрыты суд па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачаўся 4 жніўня. Справу разглядае Мінскі абласны суд у будынку суда Мінскага раёна. Суддзя — Сяргей Япіхаў. Марыя і Максім ужо далі дэталёвыя сведчанні і аспрэчылі ўсе дзеянні, якія ім ставяцца.

Калеснікавай і Знаку пагражае да 12 гадоў калоніі. Іх абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Маша і Макс ужо амаль год у СІЗА.

На дадзены момант ужо даследавана значная частка матэрыялаў, аднак да завяршальнай стадыі мы яшчэ не падышлі. Тым не менш, не будзь пасяджэнне закрытым, грамадства ўжо цяпер пераканалася б, што паданае абвінавачанне не заснавана на рэальнасці, — адзначае адвакат Максіма Знака Яўген Пыльчанка.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu