Нажаль, пачуць апошняе слова Марыі Калеснікавай беларусы не змаглі, але мы пазналі некаторыя дэталі. 

Пачала выступ Марыя на беларусскай мове, працытаваўшы ўрывак Альгерда Бахарэвіча, які ёй даслалі ў лісце салідарныя беларусы. Марыя адзначыла, што працэс над ёй і Максімам гістарычны, неалежна ад таго, якое будзе па ім рашэнне. 

Казала Маша пра маральны выбар, сумленне, павагу і каханне да людзей. Пра тое, што з якой бы афарбоўкай па тэлебачанні не гучала слова «дэмакратыя», нельга ігнараваць тое, што напісана пра нашу краіну ў Галоўным законе. 

Яна падзякавала ўсіх адвакатаў, якія былі пазбытыя права на прафесію падчас гэтага працэсу, і скончыла апошняе слова характэрным выступам Марыі Калеснікавай пра будучыню Беларусі, нібы і года не прайшло.

Нагадаем, прысуд Марыі і Максіму вынесуць 6 верасня ў 12:00.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu