Сябры, публікуем матэр’ял сайта Каардынацыйнай Рады rada.vision аб выніках першай прэс-канферэнцыі.

Сёння, 18 жніўня, адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку дзейнасці Каардынацыйнай Рады. Выступоўцамі былі: давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, юрыст Максім Знак, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, былы міністр культуры, надзвычайны паўнамоцны пасол Павел Латушка і адзін з лідараў рабочых Мінскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі.
Прыводзім галоўныя тэзісы выступаў.

Вольга Кавалькова

Што такое Каардынацыйная Рада? Гэта адзіны прадстаўнічы орган беларускага грамадства. Ён ствараецца па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі перадачы ўлады і забеспячэння суверэнітэту і назалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рада дзейнічае на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і не ставіць мэтаю захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, не заклікае да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.

Усе нашыя дзеянні падчас выбарчай кампаніі пацвярджаюць, што мы дзейнічаем выключна законнымі негвалтоўнымі метадамі.

Працэс фарміравання Рады пачаўся некалькі дзён таму з прыёму заявак. Пра структуру можна больш даведацца на сайце.

Максім Знак

На сайце rada.vision змешчаны Рэгламент работы Рады, там прапісаныя асноўныя механізмы работы.

Зноўку паўтаруся: Рада не мае мэтай захоп улады ці неканстытуцыйныя дзеянні.

Тое, што ў краіне крызіс – відавочна для тых, хто падаў заяўку на ўдзел у Радзе.

На першым паседжанні будзе абраны Прэзідыум.

Мы атрымалі заяўкі ад вялікай колькасці годных людзей. У іх будзе магчымасць працаваць на карысць грамадства праз рабочыя ці экспертныя групы.

Пад час выбараў заўсёды адбываецца трансфер улады. Зараз з гэтым працэсам ёсць праблемы. Дзеля іх вырашэння патрэбная грамадзянская супольнасць. З ёю будзе працаваць Рада.
гражданское общество. С ним будет работать Совет.

Марыя Калеснікава

За апошнія тры месяцы мы прайшлі вялікі шлях па кансалідацыі народа. Вельмі шмат людзей нас падтрымліваюць.

Зараз у нас яшчэ шмат работы. Але мы ўжо паказалі, як умеем яднацца адзін з адным і працаваць прадуктыўна.

Стварэнне Рады – гэта запыт ад грамадства. І запыт на дыялог ад знешняга свету.

Павел Латушка

Рада павінна зрабіцца грамадская платформай, таму што галоўнае зараз – дасягнуць кансэнсусу і выйсці з крызіснага становішча ў межах дзеючага заканадаўства.

Улада падцвярджае, што мы значныя для грамадства. Мы яшчэ не абвясцілі Раду, а яе ўжо каментуюць.

Хопіць жыць па прынцыпах спецслужбаў. Трэба жыць па прынцыпах закону.

Сяргей Дылеўскій

Я стаю за станком. Людзі на заводзе сабраліся, людзі незадаволеныя. А што рабіць далей? Мы не хочам ісці на вуліцы і ўсё граміць. Мы хочам дзейнічаць дакладна ў адпаведнасці с законам. Каардынацыйная Рада – агранізацыя, якая можа ў гэтым дапамагчы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu