Максім Знак — дацэнт юрфака БДУ і выкладаў да прававога дэфолту. Мы спыталіся ў яго студэнтаў, якім жа Знак быў выкладчыкам. 

▪️ Гэта быў першы выкладчык, які знаёміў нас не з нуднай тэорыяй, а з правам як яно ёсць. Першы выкладчык, які са сваімі калегамі (а ён толькі так усіх сваіх студэнтаў клікаў) праводзіў імправізаваныя судовыя пасяджэнні, вучыў рыхтаваць пазіцыю да працэсу, лёгка і нязмушана знаходзіў агульная мова з пачынаючымі юрыстамі. Цалкам дакладна для мяне ён з’яўляецца адным з тых выкладчыкаў, дзеля асабістага камунікавання з якім мае сэнс навучацца на юрыдычным.

Іван, спецкурс па дагаворным праве

▪️ Заняткі заўсёды праходзілі цікава і пазнавальна. На занятках мы вырашалі задачы. У Максіма Аляксандравіча вельмі нестандартнае мысленне і розум. Мы сядзелі з адкрытым ротам, слухаючы яго рашэнне задач бо мы думалі зусім вузка неяк, а ён маштабна і ў той жа час чапляўся за такія нюансы, на якія мы і не зважалі. За 5 гадоў навучання на юрфаку я магу вылучыць Максіма Знака як аднаго з самых унікальных выкладчыкаў!

Таццяна, міжнароднае прыватнае права

▪️ Максім Аляксандравіч быў вельмі патрабавальны. Залік здавалі ў 3 этапы. Экзамен прымаў з фразай «Пішыце, што хочаце, толькі я павінен бачыць тое, што пытаю ў пытанні». Назву арганізацыі ён часта называў «Рогі і капыты». Лекцыі заўсёды праходзілі цікава, часам весела. Любіў шпільнуць тыпу «во, сярод нас юрыст!»

Аляксандр, завочнае аддзяленне юрфака БДУ

▪️Памятаеце, як проста і даступна мінулым летам Максім Знак тлумачыў нам з вамі, як павінен працаваць Закон? Цяпер яго за гэта судзяць. Проста таму, што мы шмат даведаліся дзякуючы юрыдычным стрымам. Беларусы дзівіліся, адкрывалі вочы, пыталі і выконвалі хатнёўку — вучыліся бараніць свае правы. 

Максіма Знака разам з Марыяй Калеснікавай абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, ім пагражае да 12 гадоў турмы. З 4 жніўня іх судзяць за зачыненымі дзвярыма.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu