Сябры! Сёння мы перадалі першыя 75 000 вашых подпісаў у раённыя камісіі па выбарах! Гэта вельмі значны крок да той Беларусі, пра якую мы марым і ў якой жадаем жыць. Мы зрабілі максімум для таго, каб гэтыя подпісы былі бездакорна вывераны і падрыхтаваны, каб выключыць усялякую магчымасць для маніпуляцый і падтасовак.

blank

За кароткі час кожны з нас зрабіў вялікую працу. Вы абралі лепшую будучыню для нашай краіны і пачалі актыўна дзейнічаць дзеля гэтага. Прайшло трошкі больш за тры тыдні са старту — і вынікі проста неверагодныя! Сёння мы — моц, на якую звяртаюць увагу і з якой лічацца. І мы можам зрабіць так, каб нашыя мэты аб’ядналі як мага большую колькасць беларусаў. Працягваем дзейнічаць!

Мы працуем над праверкай яшчэ больш за 200 000 подпісаў!

Да канца збору подпісаў засталося 6 дзён. Цэлых 6 дзён, за якія мы можам дасягнуць дзесяціразовага рэзультату. Гэта ў нашых сілах і ў нашых руках. Нашыя дасягненні цудоўныя, але дасягнуць большага азначае натхніць і падараваць веру ў лепшае дзясяткам тысяч людзей. Зробім гэта дзеля нас і дзеля тых, хто побач з намі!

Мы здолеем! І разам пераможам!

blank

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu