У штабе Віктара Бабарыкі раніцай 9 верасня невядомыя людзі ў масках затрымалі юрыста штаба Максіма Знака. Зараз у штабе праходзіць ператрус, журналістаў туды не пускаюць. Сувязі з Максімам няма. Ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што справай займаецца Следчы камітэт. У кватэры Максіма таксама плануецца ператрус.

З ператрусам уварваліся таксама і ў кватэру каардынатара штаба Віктара Бабарыка Марыі Калеснікавай. Пры гэтым мы ўжо два дні не ведаем, дзе знаходзіцца Марыя. Адвакатам не даюць інфармацыю, тым самым парушаючы права на абарону, якое гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Мы таксама ведаем, што ў кватэры юрыста штаба Іллі Салея прайшоў ператрус, а яго звезлі ў невядомым накірунку людзі ў масках.

Штаб Віктара Бабарыкі патрабует неадкладна спыніць прававое бязмежжа і ціск і вярнуцца ў прававыя межы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu