Сябры, дзякуй вам! Вы — героі! Подпісы збіраюцца ўсё больш актыўна, і гэта проста выдатна!

Мы працягнулі прыём падпісных лістоў да 18 чэрвеня ўключна, бо ўзмацнілі каманду праверкі подпісаў! Таму заклікаем Вас працягваць збор подпісаў паводле актуальнай схемы (пікеты, самапікеты, перадача лістоў у штаб). Кожны новы подпіс, які Вы сабралі — гэта плюс яшчэ адзін чалавек, які падзяляе нашыя каштоўнасці!

Ужо сёння Вы змаглі перадаць нам неабходную колькасць подпісаў для ўпэўненай падачы дакументаў у ЦВК.

Давайце зробім больш! Кожны подпіс — крок да перамогі!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu