Друзья, сёння, 26 ліпеня, адбыліся мітынгі Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай у Жлобіне, Рэчыцы і Гомелі. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў! Вас было так шмат, нягледзячы на надвор’е! Мы ведаем, што нас большасць. А разам — не страшна!

blankМитинг в Гомеле

Прапануем асноўныя тэзісы выступленняў.

Святлана Ціханоўская, Жлобін

Калі да мяне на пікеты прыходзяць людзі і трымаюць у руках фотаздымкі майго мужа, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, мне ўвесь час даводзіцца стрымліваць слёзы. Бо я вельмі хацела б, каб ён стаяў побач са мной або нават стаяў замест мяне. Але так склаліся абставіны, што я, звычайная жанчына, мама, павінна была стаць замест свайго мужа. Замест свайго мужа — змагара за свабоду.

Людзі, нам трэба вучыцца людзьмі звацца! Мы забылі за 20 гадоў, што гэта такое. Нам не даюць права выказваць сваё меркаванне. Калі вашае меркаванне супярэчыць агульнапрынятаму меркаванню, якое, на думку ўладаў, мае агучвацца, значыць вашае месца ў турме, значыць вас павінны ўзнагародзіць штрафам.

Да палітыкі таксама трэба прыйсці. Вельмі многія з нас ніколі не цікавіліся палітыкай, я не цікавілася, Сяргей не цікавіўся. Мы да гэтага ішлі паступова. Сяргея не зарэгістравалі… Я краіну разам з ім спазнавала — па ягоных роліках, па вашых расказах. І я не магла кінуць справу яго жыцця. Я таксама бачыла агонь у вашых вачах. І я замест яго падала дакументы і зарэгістравала сябе ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Мая ініцыятыўная група, палову з якой пасадзілі, засталося каля ста чалавек, гэта вельмі мала — яны самаарганізаваліся. Яны без мяне, без Сяргея працягнулі пікеты па зборы подпісаў. І гэта проста людзі, якія здзейснілі подзвіг, — і мая ініцыятыўная група, і ўсе вы, якія стаялі гэтыя кіламетровыя шматгадзінныя чэргі, выстойвалі, каб аддаць свой подпіс не за Святлану Ціханоўскую. Вы пакідалі свой подпіс за перамены, за годнае жыццё ў Беларусі.

Марыя Калеснікава, Жлобін

Мария Колесникова, Жлобин

Улада ставіць сабе ў заслугу тое, што яна захавала прадпрыемствы за кошт цяперашняй беднасці іх работнікаў. Толькі захаваныя заводы — гэта заслуга людзей, якія на іх працуюць. Працуюць усё жыццё за вельмі нізкія заробкі. Давайце ж уявім з вамі разам новую краіну, у якой мы будзем жыць, калі жах гэты 26-гадовы, нарэшце, скончыцца.

Сёння ўлада ігнаруе закон, а заўтра яна праігнаруе нашую пенсію. Сёння ўлада хапае нас на вуліцы, а заўтра яна пасадзіць нас на пяць гадоў без прычыны. Яна з кожным днём будзе закручваць гайкі ўсё мацней і мацней. Яна не саромеецца беззаконня, а далей будзе яшчэ горш. Мы хочам так рызыкаваць і застацца з цяперашняй уладай?

Вераніка Цапкала, Жлобін

Вероника Цепкало, Жлобин

Паглядзіце на сітуацыю вакол каранавіруса: як кіраўнік нашай дзяржавы ўсіх намагаўся пераканаць, што ў нас няма каранавіруса, баючыся страціць сваю ўладу. Паглядзіце, як цяпер ён агітуе, што ў нас ёсць і крызіс, і каранавірус, зноў-такі каб утрымаць сваю ўладу. Паглядзіце, як нашае грамадства самаарганізавалася: мы стварылі фонды, людзі сваімі грашыма дапамагалі медыкам і, дарэчы, я не ведаю, праўда гэта ці не, але я чытала ў сродках масавай інфармацыі, што ў вашым горадзе, у Жлобіне, медыкам было забаронена прымаць любую дапамогу ад людзей. Хіба гэта нармальна? Бо дзяржава менавіта ў такіх сітуацыях павінна праяўляць салідарнасць у дапамозе людзям. За што мы плацім падаткі? Куды яны ідуць, падумайце! Яны ідуць на рэзідэнцыі, яны ідуць на прыватныя самалёты з залатымі унітазамі, яны ідуць на майбахі, яны ідуць на любыя патрэбы адной сям’і, але не народа! Мы хочам гэта змяніць!

Я ведаю, што ў час гэтага крызісу на БМЗ вельмі многім скарачаюць заробкі і даплаты за стаж. У гэты крытычны момант, калі людзі найбольш уразлівыя, бо мы працуем, мы падвяргаем сваё жыццё небяспецы, нас дзяржава карае зразаннем заробкаў — і гэтага не мусіць быць!

Святлана Ціханоўская, Рэчыца

Сяргей паехаў па Беларусі, даў людзям магчымасць выказацца і паказаў гэта на сваім You Tube-канале. Сяргея сталі пераследваць. Добра Сяргея — ён як перадавой — сталі пераследваць звычайных людзей, якія прыходзілі да яго на стрымы, якія давалі інтэрв’ю. І што ім за гэта — турмы і штрафы! Канстытуцыя, аказалася, са свабодай слова ў нас не працуе!

Марыя Калеснікава, Рэчыца

Митинг в Речице

Мой тата напісаў нам паведамленне. Мой тата служыў на падводнай лодцы. Сёння Дзень Ваенна-марскога флоту. Я хачу прачытаць вам яго. “Дарагія мае, захапляюся вамі і актыўнасцю вашых прыхільнікаў. Сёння Дзень ВМФ і як стары марак зычу: сем футаў пад кілем вашаму караблю і вашай камандзе. Гэта старадаўняе і самае ёмістае зычэнне. Поспехаў і ўдачы!” Дзякуй, тата!

Улада хавала ад нас інфармацыю пра Чарнобыль, разменьваючыся здароўем свайго ўласнага народа. Цяпер яна робіць тое ж самае, але з каранавірусам. Лічбы заніжаныя ў некалькі разоў, але рэальных лічбаў на самай справе не ведае нават Міністэрства аховы здароўя. Чыноўнікі так запалохалі лекараў на месцах, што сапраўдную статыстыку проста ніхто не ведае. Усе ўсіх баяцца. Ніхто не хоча браць на сябе адказнасць, а людзі паміраюць. Паміраюць, каб дзейная ўлада іх у гэтым жа абвінаваціла, сказала, што яны тоўстыя, што яны хадзілі не там і кепска змагаліся за жыццё. Гэта жахліва!

Чаму лекары, якія павінны ратаваць нашыя жыцці, робяць гэта за жабрацкія заробкі? Хіба гэта нармальна? Чаму вайскоўцы, якія вучыліся абараняць нас, свой уласны народ, павінны выконваць іх бессаромныя загады? Хіба гэта нармальна? Чаму пенсіянеры, якія працавалі ўсё сваё жыццё, павінны жыць надгаладзь? Хіба гэта нармальна? Чаму настаўнікаў, якія выхоўвалі нашых дзяцей, прымушаюць падрабляць бюлетэні, прымушаюць здзяйсняць злачынства? Кожны ведае, як для кожнага настаўніка важна, калі вучні глядзяць на яго закаханымі вачыма, а бацькі і грамадства паважаюць іх. Цяпер нельга прымушаць нашых выдатных настаўнікаў ісці на злачынства! Хіба гэта нармальна?

Галоўны вораг перамогі — гэта не рэжым. Галоўны вораг перамогі — гэта наш страх. Не бойцеся! Нас большасць, а разам не страшна! Мы справімся!

Вераніка Цапкала, Рэчыца

Адна з самых вялікіх праблем — гэта бяспека. Паглядзіце, якімі метадамі дзейнічае цяперашняя ўлада, як яна маніпулюе. Я была вымушаная вывезці сваіх дзяцей пасля таго, як пракуратура, праваахоўныя органы прыйшлі ў школу да маіх дзяцей і пачалася праверка. Яны ведаюць, што адно маё дзіця (у мяне два сыны, яны толькі скончылі першы клас), адно дзіця да мяне вельмі прывязанае. Вельмі прывязанае! Мы з ім разам спім, гэта мая душа, гэта маё сэрца. І яны менавіта супраць гэтага дзіцяці пачалі весці расследаванне. Яны пачалі збіраць інфармацыю, якая я маці! Ганьба! Мы — і Святлана, і я — не жадаем з’язджаць з гэтай краіны, мы хочам жыць, гадаваць дзяцей у гэтай краіне, мы нарадзіліся ў гэтай краіне і хочам быць патрэбнымі ў нашай краіне. Мы хочам, каб нашыя дзеці раслі ў багатай, мірнай і бяспечнай Беларусі.

Святлана Ціханоўская, Гомель

Светлана Тихановская, Гомель

Гэта быў цяжкі шлях. Гэта быў вельмі цяжкі шлях. Ціснулі, пакуль Сяргей знаходзіцца ў СІЗА. Яму ствараюць невыносныя ўмовы там. Яго саджалі ў карцар, некалькі разоў з нязначных прычын. Праз павуцінне, праз тое, што ён не пагаліўся, калі ў яго няма прыбораў для галення, яго саджалі ў карцар. Гэта быў ціск на мяне, я больш чым упэўненая, каб я здалася. Быў званок, падчас якога мне сказалі, што мяне пасадзяць, што маіх дзяцей аддадуць у дзіцячы дом. Гэта быў ціск. Я была некалькі разоў за крок ад таго, каб здацца. Але я не змагла здрадзіць вам. Я не змагла здрадзіць вашай веры ў перамены. Таму што Сяргей расплюшчыў людзям вочы, і далей людзі проста з’ядналіся. Сяргей скалыхнуў гэтае дно, але далей, людзі, вы ўсё зрабілі самі! Вашага лідара пасадзілі, але вы не здаліся!

Я агучу прозвішчы некалькіх чалавек, якія працавалі ў Гомелі і Гомельскай вобласці. Працавалі абсалютна бясплатна. Мы не выдаткавалі ані капейкі за час збору подпісаў. Людзі валанцёрылі, за свае грошы. Юра Уласаў, які атрымаў 45 сутак толькі за тое, што ён правёў пікет салідарнасці ў падтрымку Ціханоўскага, толькі за тое, што чалавек заступіўся за незаконна асуджанага, чалавеку далі 45 сутак. Вы толькі ўявіце! Таццяна Канеўская вельмі нас падтрымала, збірала подпісы. Аляксандр Шабалін, Дзмітрый Рудэнкаў, Аляксандр Вашкоў і ўсё-ўсё астатнія, хто працаваў у Гомелі і Гомельскай вобласці, дзякуй вам усім вялікі. Гэта толькі некаторыя прозвішчы, якія я цяпер назвпла. Іх вельмі шмат!

Гэта быў цяжкі шлях. Калі ваш муж сядзіць у СІЗА і штодзень адбываецца новае затрыманне сярод сяброў ініцыятыўнай групы, кожны дзень адбываюцца ператрусы ў гэтых людзей, якія проста дапамагалі збіраць подпісы. І ты сядзіш дома, на табе дзеці, і ты разумееш, што да цябе таксама прыйдуць у любы момант. І ты разумееш, што твае дзеці гэта пабачаць, і ты выпрацоўваеш схему, куды ты іх павядзеш, як зрабіць, каб уночы да цябе не прыйшлі. Ты ўвесь час у напружанні, увесь час. Гэта проста маральны здзек з чалавека! Калі прыйшлі з ператрусам да маці Сяргея Ціханоўскага… Людзі, ёй 70 гадоў! Яны трымалі яе суткі, не спаўшы, не еўшы, правёлі ператрус на лецішчы, уначы, там дзесяць чалавек і яна адна. Гэта быў проста жах! 70 гадоў чалавеку, з хворым сэрцам! Ім мала — яны раніцай паехалі яшчэ разам з ёй да яе дадому. Гэта проста ганьба!

Калі правялі ператрус у Сяргея Ціханоўскага ў офісе, першы раз прыйшлі, акуратна правялі ператрус — нічога не знайшлі. І я так разумею, што ў адплату за тое, што нічога не знайшлі, яны прыйшлі другі раз. Яны там усё паламалі, яны паламалі ўсе сталы, яны разбілі цыклараму, якую Сяргей вельмі доўга рабіў, каб здымаць там, запісваць свае відэаролікі, яны проста прабілі дзіры. Яны там проста ўсё перакулілі, яны парвалі канапу. Я туды зайшла — гэта проста нелюдзі. Гэта быў не ператрус! Як гэта назваць? Гэта проста псіхалагічны ціск: вось на што мы здольныя, паглядзіце, мы на такую гнюснасць здольныя! І гэта мяне не спыніла!

Мой муж цяпер сядзіць. Я вымушаная была пасля гэтых пагрозаў вывезці дзяцей падалей, бо я ведаю, што ўлады не спыняцца ні перад чым. Я старэйшаму свайму сыну нічога не расказвала, дачка яшчэ маленькая. У нас тата паехаў у камандзіроўку, мы тату малюем карцінкі ў камандзіроўку, пішам лісты ў камандзіроўку, тата хутка да нас вернецца. Але калі дзіцёнак, яны ж усе цяпер у інтэрнэце, паглядзеў на YouTube маё выступленне… Ён адразу ж усё зразумеў. Ён учора даслаў мне паведамленне, якое ў чарговы раз перакуліла мой свет і пераканала мяне ў тым, што мы мусім ісці да перамогі. Я зараз вам яго зачытаю: “Мама, з табой усё ў парадку? Мне шкада цябе і мне страшна за цябе”. Вуснамі дзіцяці прамаўляе ісціна: нашым дзецям страшна!

Я не хачу жыць у краіне, дзе маім дзецям страшна. Але я хачу жыць на сваёй роднай зямлі. Таму адзіны выхад — гэта зрабіць так, каб мая родная краіна стала краінай, у якой не страшна. Не страшна жыць, не страшна хадзіць, не страшна гаварыць.

Пагроза для ўлады — гэта не кандыдаты. Пагроза для ўлады — гэта мы ўсе! Мы — людзі, жыхары нашай любай радзімы!

Марыя Калеснікава, Гомель

Мария Колесникова, Гомель

Колькі “Табакерак” у вас у горадзе? Многа? А можа, лепш, каб замест іх пасадзілі дрэвы? Мільён долараў выдаткавана на туалет, а не на бальніцу. Мабыць, улады мяркуюць, што спраўляць патрэбу з шыкам — гэта тое, што нам неабходна больш за ўсё. Чаму яны так мяркуюць? Бо яны не пытаюцца ў нас, што нам патрэбна. Яны не абмяркоўваюць з гараджанамі, што ім патрэбна. Яны самі вырашаюць, чаго мы хочам. Мэры будуюць сабе кватэры, запісваюць на сваякоў, замест таго, каб падтрымліваць малы бізнэс. Нам патрэбныя такія мэры? Які ў іх толк? Мы самі хочам выбіраць сабе мэраў. Мы ганарымся Гомелем, яго заводамі і фабрыкамі. Але мы сумуем праз сітуацыю з прадпрыемствамі і іх рабочымі.

Цяпер як ніколі беларусы маюць выбар: або мы застаёмся дома і далей нас чакае яшчэ большы крызіс, безграшоўе, дарожныя карты і аб’яднанне з Расіяй, або мы ўсё выкладваемся, змагаемся і выконваем нашую мару — мару пра шчаслівую і свабодную Беларусь.

Вераніка Цапкала, Гомель

Нас увесь час пужаюць майданамі, нас увесь час пужаюць увядзеннем расійскіх войскаў, нас увесь час пужаюць увядзеннем войскаў НАТА. Але гэта ўсё кажа толькі адзін чалавек. Вы калі-небудзь чулі гэта хоць ад аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў? І не пачуеце, бо ўсе мы хочам жыць у мірнай і багатай Беларусі. Мы хочам выхоўваць сваіх дзяцей тут, у Беларусі, і мы не хочам з’язджаць.


Жлобін

Выборы 2020. Беларусь blank blank Вероника Цепкало, Жлобин blank blank blank Мария Колесникова, Жлобин blank blank blank blank blank Митинги в Жлобине blank Митинги в Жлобине Митинги в Жлобине Митинги в Жлобине Митинги в Жлобине Митинги в Жлобине Митинги в Жлобине


Рэчыца

Митинг в Речице Митинг в Речице Митинг в Речице Митинг в Речице blank blank blank blank blank blank Митинг в Речице Митинг в Речице Митинг в Речице Митинг в Речице Митинг в Речице


Гомель

Митинг в Гомеле Митинг в Гомеле Митинг в Гомеле Митинг в Гомеле Митинг в Гомеле Митинг в Гомеле Выборы 2020. Беларусь blank blank blank Выборы 2020. Беларусь blank blank Светлана Тихановская, Гомель blank blank blank Выборы 2020. Беларусь blank Выборы 2020. Беларусь blank blank Мария Колесникова, Гомель blank blank Выборы 2020. Беларусь

Фота: Паша Крычко

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu