Марыя перадала навагодняе віншаванне:

Сябры! Кожны год 31 снежня ў нас з вамі традыцыя — без пятнаццаці дванаццатай мы марым пра тое, каб у наступным годзе мы пачулі віншаванне ад чалавека, якому верым, якога любім, з якім разам будзем рабіць нашу краіну і жыццё лепш. Сёлета мы былі бліжэйшыя, чым калісьці. У наступным — наша жаданне выканаецца.

У новым годзе мы працягнем быць актыўнымі і настойлівымі. Усюды, дзе гэта магчыма.

Нам патрэбна захаваць і памножыць нашы супольнасці. Яднайцеся ў сваіх дварах, універсітэтах, на працы. Майце зносіны, абмяркоўвайце, прымайце рашэнні, дзейнічайце. Мы павінны быць ініцыятыўнымі, а ў дзяржавы не павінна быць манаполіі на грамадскае і палітычнае жыццё.

Пераадольвайце свой страх, на адным з этапаў вы раптам зразумееце, што больш вас нічым не напалохаць, а гэта дае свабоду. І помніце, што шлях любові, павагі і дабра — гэта наш адзіны шлях, па якім мы прыйдзем да перамогі.

Я цяпер у турме, не будзе шампанскага, абдымкаў сяброў і ўсмешак родных у навагоднюю ноч. Але гэта варта таго, каб праз год у гэтую ноч  мы выйшлі на вуліцы вольнымі, шчаслівымі, поўнымі ўпэўненасці ў светлай будучыні нас і нашай любай краіны. Мы не проста паводзілі сябе добра сёлета, мы былі такімі адважнымі і сумленнымі малайчынамі, што Дзед Марозу не можа не выканаць наша жаданне.

Люблю вас і веру вам, неверагодныя! З Новым годам і вы ведаеце, што рабіць! Ваша Маша.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu