Прайшоў амаль год з той пары, як палітычныя падзеі ў нашай краіне спрычыніліся беспрэцэдэнтнаму крызісу. Крызісу, які, мы ўпэўнены, будзе мець доўгатэрміновыя наступствы для ўсіх, хто сваім жыццём звязаны з Беларуссю. 

Гэты крызіс разбурае наш чалавечы патэнцыял, ламае жыцці людзей, знішчае эканоміку, прыводзіць да аслаблення незалежнасці і суверэнітэту. 

Бізнес перавозіць дасведчаны і высокакваліфікаваны персанал за мяжу, фундатары не разглядаюць нашу краіну як бяспечнае месца для сваіх укладанняў, а многія маладыя і перспектыўныя людзі замест таго, каб вучыцца, і з аптымізмам глядзець у будучыню, з’язджаюць, сядзяць за кратамі ці перажываюць з-за сваіх пацярпелых сяброў і калегаў. Не ўсе будуць звязвяць сваю будучыню з Беларуссю, частку з іх краіна губляе назаўжды.

Гандаль, інвестыцыі, вытворчасць, інавацыі, агульначалавечыя зносіны — усё ідзе пад нож палітычнага супрацьстаяння.

Эмоцыі ўжо даўно зашкальваюць. Здавалася, што горш ужо быць не можа, але эскалацыя працягваецца, і ўжо ўяўляе простую пагрозу эканамічнай здольнасці, незалежнасці і суверэнітэту. Для ўсіх беларусаў — гэта найвышэйшая каштоўнасць. Мы — патрыёты.

Што патрэбна зрабіць?

Першы крок у руках улады. Пачаць найхутчэйшае вызваленне людзей з СІЗА і турмаў, ужыць амністыю ці іншы механізм — гэта абсалютна неабходнае дзеянне. Чым далей — тым гэта будзе складаней.  Гэта дазволіць пазбавіцца ўнутранай напругі, ад якой так моцна стаміліся беларусы, і дапаможа ў нармалізацыі адносін з замежнымі партнёрамі. Зацягванне з прыняццем такога развязку толькі ўскладняе сітуацыю з кожным днём.

Другі крок — успомніць, што нас яднае, а не ўвесь час спрачацца аб тым, што нас падзяляе. Якой мы хочам бачыць нашу краіну ў будучыні? Вольнай, моцнай, багатай і квітнеючай? З эканомікай c высокай доляй паслуг ці вытворчасці? Як забяспечваецца парадак у краіне? Як мы бачым канстытуцыйны лад і механізмы выразу волі людзей? Як мы дамо людзям зразумець, што іх дзеці могуць спакойна звязаць сваю будучыню з Беларуссю? Для таго каб наступствы крызісу не давялося разграбаць нашым унукам ці іх дзецям, нам трэба пачаць дыялог. У гэты раз сапраўдны дыялог, а не імітацыю. 

Трэці крок — агульны, супольны план дзеянняў. Патрэбен план па аднаўленню даверу да выбарчай сістэмы, аднаўленню нормаў закона і бяспекі. План па выйсцю з палітычнага крызісу, па эканамічным развіцці. 

Ці адбудзецца гэта? Упэўнены. Усе залежыць ад таго, як хутка мы пачнём дзейнічаць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu